Грамадства1313

Акцыя веласіпедыстаў у Менску прайшла пад пільнай увагай міліцыі

30 сакавіка ў Менску прайшла акцыя веласіпедыстаў Крытычная маса. Акцыя стала пятнаццатай па ліку і першай у новым сезоне 2007. Прыехала на акцыю каля 100 веласіпедыстаў. Аднак міліцыя не дала ўдзельнікам праехаць па запланаваным маршруце і некалькі разоў спрабавала яе сарваць.

Як пішуць удзельнікі акцыі на сайце КМ, міліцыя стала ішла на канфлікты, не дазваляла ехаць нават па веладарожкам, перамовы з веласіпедыстамі вышлі на высокі ўзровень - у іх удзельнічаў міністр МУС Навумаў. З перамоваў стала зразумела, што "ім напляваць на тое, навошта і як мы катаем - усё з-за таго, што нас шмат. Раптам добрасумленныя грамадзяне падумаюць, што не ўсё так добра ў гэтай краіне", - дае камэнтар удзельнік акцыі bstard.

Варта нагадаць, што Крытычная маса не з'яўляецца палітычным рухам і не высоўвае палітычных патрабаванняў - гэта хутчэй можна назваць сацыяльным пратэстам, адстойваннем права на чысты і зручны горад, раўнапраўе веласіпедыстаў з іншымі ўдзельнікамі дарожнага руху. Як далі зразумець улады менскім удзельнікам КМ, чыстага і зручнага горада для іх не будзе.

Нягледзячы на тое, што па вызначаным маршруце праехаць не атрымалася, веласіпедысты ўсёткі адкаталі па горадзе больш за 20 кіламетраў. "Я веру ў лепшую будучыню. Але яна ніколі не прыйдзе, калі за яе не змагацца", - гаворыць адзін з удзельнікаў КМ.

На сайце ж КМ пачалі з'яўляцца прапановы прыдумаць альтэрнатыўныя месцы збору, запасныя маршруты і ўвесці элементы канспірацыі ў абмеркаванні будучых акцый.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?12

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі аб'явілі замежнай агенткай праўнучку Хрушчова1

Куба наважылася на перамовы з Трампам1

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою32

У Рагачове дагэтуль не прыбралі навагоднюю ялінку ВІДЭА1

Нараджальнасць у Беларусі зменшылася за год яшчэ на 10,7%. Новая закрытая статыстыка Мінздароўя7

У Мак.бай ужо выбіраюць новую назву для амерыкана21

Канапацкая перастане быць Канапацкай12

Пентагон: ЗША і Ізраіль нанеслі ў Іране ўдары па 15 тысячах цэляў

Палітык, які не браў удзелу ў выбарах, шматразова судзімы. Што вядома пра літоўца з прапагандысцкіх перадач БТ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?12

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць