Здарэнні

Лабавая аварыя пад Гроднам: адзін чалавек загінуў, чатыры пацярпелі — фота

«Ніва» сутыкнулася з мікрааўтобусам, у якім ехала сям’я з дзецьмі.

Аварыя здарылася 25 ліпеня каля вёскі Азёры Гродзенскага раёна.

Паводле папярэдняй інфармацыі, віноўнікам сутыкнення стаў кіроўца «Нівы», які ехаў у напрамку Азёраў. Ён раптам выскачыў на паласу сустрэчнага руху, па якой рухаўся мікрааўтобус «Фольксваген». Кіроўца мікрааўтобуса паспрабаваў сысці ад сутыкнення і ўзяў лявей, але ў гэты момант кіроўца «Нівы» таксама паспрабаваў вярнуцца на сваю паласу.

Найбольш пацярпеў кіроўца легкавіка, ён памёр па дарозе ў бальніцу. Стрэлка на спідометры яго аўто застыла на адзнацы 122 км/г. Менш цяжкія траўмы атрымалі кіроўца «Фольксвагена», яго жонка, а таксама іх сыны, 2001 і 2009 гадоў нараджэння. Яны ехалі на возера адпачываць. Дзяцей і іх бацьку шпіталізавалі. Па факце ДТЗ распачата крымінальная справа.

Глядзі яшчэ: Каля Гродна перакуліўся МАЗ, гружаны «чарніламі» — фота

Каментары

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро7

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

Цікавыя дэталі пра фінал серыяла «Вельмі дзіўныя справы»2

У Расіі коміка Аляксандра Гудкова аштрафавалі за пародыю на песню Шамана «Я — вузкі»2

У Бабруйскім раёне казуля нечакана выйшла да людзей ФОТАФАКТ

Чаму зніклых людзей шукаюць так доўга пры вялікай колькасці камер відэаназірання па ўсёй краіне?6

Беларусь апынулася ў топе краін па тэмпах укаранення DeepSeek2

Паноў, ды не той. У расійскім пасольстве на Кіпры знайшлі мёртвым не таго чалавека, пра якога казалі раней2

Што адбываецца з вызваленымі каталіцкімі святарамі і чаму яны маўчаць6

На моладзевым з'ездзе «Грузінскай мары» ззяў Цотнэ Іванішвілі — яго называюць грузінскім Колем Лукашэнкам3

У Жодзіне 23‑гадовы вайсковец скончыў жыццё самагубствам9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро7

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць