"У выніку тэхнічнага збою ў спіс туды трапіла каля 50 прозвішчаў", -- зазначаюць у Дэпартаменце грамадзянства і міграцыі.
Кіраўніку праваабарончай арганізацыі «Беларускі Хельсінскі камітэт» Алегу Гулаку дазволілі выязджаць з краіны.
«Грамадзянін А.Гулак выключаны са спісаў асоб, якім часова забаронены выезд з краіны», — паведаміў Інтэрфаксу начальнік Дэпартамента грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.
Бягун кажа, што «прозвішча А.Гулак у дадзены спіс трапіла ў выніку тэхнічнага збою…У базе невыязных каля 100 тыс. прозвішчаў, у выніку тэхнічнага збою туды трапіла каля 50 прозвішчаў, у ліку іх і было прозвішча А. Гулак», — удакладніў супрацоўнік МУС.
1 жніўня суд Цэнтральнага раёна Мінска адмовіў у задавальненні скаргі старшыні БХК Гулака на дзеянні Міністэрства юстыцыі і МУС, якія забаранілі яму выезд з краіны.
-
«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца
-
У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію
-
Якая сітуацыя ў краіне з месцамі ў дзіцячых садках і хто можа хадзіць у кругласутачныя групы
Цяпер чытаюць
«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца
Каментары