Грамадства77

У Баранавічах пратэстуюць рабочыя «ДЭУ-3»

Яны былі незадаволеныя нізкімі заробкамі.

Ад 8-й да 10-й гадзіны раніцы 10 жніўня цягнуўся пратэст рабочых арганізацыі «ДЭУ-3», якая знаходзіцца ля Баранавічаў. Рабочыя выказвалі незадаволенасць памерам заробку і адмовіліся выходзіць на працу, патрабуючы сустрэчы з начальствам.

Як распавёў адзін з пратэстоўцаў, заробак у гэтым месяцы ў іх нават паменшыўся:

«Раней 2 мільёны 400 тысяч атрымаў, а зараз — 1 мільён 200. Я кажу, што дахаты баюся паказвацца. Мяне жонка прагоніць з хаты…
У мяне зараз дачка павінна паступаць у інстытут, а дзе грошы браць? А ішачыш, як чорны вол… Лукашэнка кажа, што атрымліваем… Ды ў мяне бабуля ў тры разы болей пенсіі атрымлівае».

Рабочыя гэтай арганізацыі займаюцца абслугоўваннем баранавіцкага ўчастка шашы «М1» Брэст — Масква. Суразмоўца кажа, што беларускі ўчастак гэтай дарогі абслугоўваюць 8 «ДЭУ», якія падпарадкоўваюцца РУП «Белаўтастрада».

Рабочы распавёў, што такія заробкі ва ўсіх гэтых «ДЭУ»: «Даюць усім аднолькава грошай. І калі даведаюцца, што тут сёння адбываецца, то падымуцца ўсе «ДЭУ».

У выніку пратэсту да рабочых выйшаў начальнік, які запрапанаваў ім вярнуцца да працы. Рабочы кажа, што начальнік паабяцаў, у панядзелак пасля працоўнага дня арганізаваць сустрэчу працоўных з прадстаўнікамі адміністрацыі РУП «Белаўтадор» і прафсаюза.

Рабочыя пагадзіліся на такую прапанову і пасля 10-й гадзіны раніцы выйшлі на працу.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец: У зале шум. Бачу, Волечка закрывае твар далонямі1

Былога вайскоўца, а цяпер электрамеханіка з Блудня асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Ці могуць старшакласнікі адмовіцца ад вучэбна-палявых збораў?

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый14

У ЗША пацвердзілі выпадак заражэння хантавірусам

Брытанец з падазрэннем на хантавірус высадзіўся на самы аддалены востраў свету. Лондан адправіў яму на дапамогу медыкаў-парашутыстаў3

Атамныя мары Савецкай Беларусі: Браслаў, Віцебск, Лукомль ці Палессе? Чаму на Беларусі так і не з’явілася маштабная сетка АЭС4

Прэм'ер Індыі заклікаў грамадзян ашчаджаць паліва і не купляць золата

«Мяч на іх баку». Рыжанкоў распавёў пра адносіны з Польшчай21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць