Спорт33

Эксперт: «Ведаючы Астапчук, я не веру, што яна магла пайсці на такое»

«Спартовец ведае, за што змагаецца. Гэта $150 тыc. за золата — грошы, якіх у беларускіх умовах хапае надоўга».

Аглядальнік агенцтва БелаПАН Руслан Бацянкоў і карэспандэнт газеты «Народная воля» Алесь Сівы пракаментавалі Радыё Свабода інфармацыю пра тое, што беларуская лёгкаатлетка Надзея Астапчук была пазбаўленая алімпійскага золата за ўжыванне допінгу.

Бацянкоў: «Спартовец ведае, за што змагаецца. Гэта 150 тысяч даляраў за золата, гэта грошы, якіх у беларускіх умовах хапае надоўга.

Я не думаю, што беларускія спартоўцы тут нечым адрозніваюцца ад іншых. Бо на допінгу трапляюцца спартоўцы з любых краінаў,
і Беларусь тут не ў першых шэрагах. Проста мы гэта балюча ўспрымаем, бо гэта нашы».

Алесь Сівы: «На Алімпіядзе было дастаткова іншых допінгавых скандалаў. Іншая справа, што самі спартоўцы, тая ж Астапчук, магла і не ведаць, што яна ўжывала. І тут трэба праверыць усе факты, правесці расследаванне. Бо допінгавыя скандалы сталі ўжо звычайнай справай, да якой мы ўсе прызвычаіліся. Самае страшнае зараз, што трапляюцца на гэтым шмат беларускіх маладых спартоўцаў, якія яшчэ нічога не выйгралі.

Але іхнія трэнэры дзеля высокіх вынікаў гатовыя ісці на тое, каб з маленства прывучаць да дасягнення вынікаў такімі метадамі.
Натуральна, што пакуль за руку ніхто не злоўлены, абвінавачваць нікога нельга».

«Давайце ўдакладнім. Спартоўцы, якія злоўленыя на допінгу, часта гавораць у сваё апраўданне, што гэта былі лекі ад кашлю, лекі ад астмы і гэтак далей. Вы сапраўды верыце, што магчымы такі варыянт, што трэнкры, лекары могуць нешта падсунуць, а сам спартовец не ведаў, што ён прымаў?»

Сівы: «Я кажу пра канкрэтны выпадак. Ведаючы Надзею Астапчук, я не веру, што яна б пайшла на такое».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы вызначылі адну дэталь, якая істотна павышае ўвагу да вашага профілю ў дадатку для знаёмстваў

Фёдар Паўлючэнка настойвае: Мельнікава выглядае як чалавек пасля цяжарнасці26

УСУ ўпершыню знішчылі расійскі верталёт оптавалаконным дронам1

Украінскія дарадцы былі ў шоку, калі ў Персідскім заліве на адну цэль выпускалі восем ракет Patriot — агульным коштам $25 мільёнаў10

У Беларусі жывуць два віды вераб'ёў. А як іх адрозніць?1

Хакейнае «Дынама» прымусілі зменшыць цэны на квіткі

Пад Масквой разбіўся лёгкаматорны самалёт. Верагодна, яго збіла расійская СПА

У Стоўбцах з’явіўся арт-аб’ект па матывах Мікеланджэла1

З расійскай Бураціі пайшлі ваяваць супраць Украіны бацька і сын. Абодва загінулі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць