Допінг трапіў у арганізм паміж апошнім тэстам у Мінску і першым у Лондане.
Беларуская штурхальніца ядра Надзея Астапчук, пазбаўленая залатога медаля Алімпіяды ў Лондане з-за станоўчай допінг-пробы, у інтэрв'ю Прессболу зазначыла, што пачынаючы з красавіка яе бесперапынна трэслі антыдопінгавыя агенцтвы. Так, у маі яна здавала тэсты двойчы, у чэрвені - тройчы, у ліпені - двойчы. Апошні раз - 30 ліпеня.
Усе тэсты былі адмоўнымі.
Барыс Тасман: Застаецца выказаць здагадку, што допінг трапіў у твой арганізм паміж апошнім тэстам у Мінску і першым у Лондане...
Выходзіць так. Але вы ўяўляеце, што трэба страціць розум, каб наесціся допінгу перад самым выездам у Лондан, ведаючы, што там чакае абавязковы допінг-кантроль. Трэба быць сабе ворагам.
Але ж нехта можа быць зацікаўлены ў тым, каб цябе падставіць?
Той чалавек, вы ведаеце, пра каго я кажу, той, які займаўся шантажом, ён мне даўно абяцаў: у цябе будуць праблемы з допінг-кантролем.Зараз я думаю, што яго пагроза пачынае спраўджвацца, хоць ён ужо не працуе ў нас.
Што збіраешся рабіць?
Мы з Аляксандрам Мікалаевічам Яфімавым паспрабуем расследаваць гэту справу, у тым ліку з дапамогай следчых органаў.Трэба прадумаць усё да дробязяў, успомніць усе гэтыя дні паміж 30 ліпеня і 5 жніўня: як яны праходзілі, дзе і з кім мела зносіны.
А, дарэчы, дзе ты знаходзілася перад ад'ездам?
Да 3 жніўня была на зборы ў Раўбічах, а 4-га мы з трэнерам вылецелі ў Лондан... Усё, што ўдасца даведацца ў выніку расследавання, стане вядома ўсім. Мне няма чаго хаваць ад людзей.
Я выдаткавала шмат сіл, каб стаць алімпійскай чэмпіёнкай, мне няма чаго апраўдвацца. Не хачу так заканчваць спартыўную кар'еру.
* * *
Беларуска Надзея Астапчук, якая заваявала залаты медаль у штурханні ядра на Алімпіядзе ў Лондане, дыскваліфікавана за станоўчую
Як адзначаецца ў рэлізе, у абедзвюх
На падставе станоўчых проб па рэкамендацыі Дысцыплінарнага камітэта МАК Выканаўчы камітэт МАК пастанавіў наступнае:
1. Надзея Астапчук:
а) дыскваліфікавана ў алімпійскіх спаборніцтвах па штурханні ядра б) выключана са складу ўдзельнікаў Алімпіяды 2012 года ў Лондане
в) павінна вярнуць медаль і дыплом
г) павінна неадкладна вярнуць алімпійскую ідэнтыфікацыйную карту і акрэдытацыю.
2. Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі (IAAF) неабходна змяніць і скарэктаваць вынікі алімпійскіх спаборніцтваў у жаночым штурханні ядра.
3. НАК Беларусі ўказана на неабходнасць вярнуць узнагароды Астапчук.
4. МАК пераразмеркаваў узнагароды і дыпломы паміж спартсменкамі, якія занялі месцы ўслед за Астапчук. Такім чынам, алімпійскай чэмпіёнкай аб’яўлена новазеландка Валеры Адамс, другое месца прысуджана расіянцы Яўгеніі Калодцы, трэцяе — кітаянцы Гун Ліцзяа.
5. НАК Беларусі павінен выканаць распараджэнне Выканаўчага камітэта МАК.
6. Усе рашэнні набываюць моц неадкладна.
У Міністэрстве спорту і турызму Беларусі навіну пра дыскваліфікацыю Надзеі Астапчук пакуль не каментуюць. Паводле слоў
13 жніўня ў 15.00 у
аднак у апошні момант яе адмянілі без тлумачэння прычын.
Нагадаем, 6 жніўня на Алімпіядзе ў Лондане
Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў Астапчук ордэнам Айчыны III ступені. Гэтай узнагароды яна ўдастоена за «высокі прафесіяналізм, выдатныя спартыўныя дасягненні і перамогу на XXX летніх Алімпійскіх гульнях».
Улічваючы рашэнне МАК аб дыскваліфікацыі Астапчук, агульная карціна выступлення беларускай зборнай на Алімпіядзе ў Лондане стала яшчэ горшай.
Такім чынам, у актыве беларусаў цяпер не 13, а 12 узнагарод: 2 залатыя, 5 сярэбраных і 5 бронзавых. Гэта горшы вынік выступлення на летніх Алімпіядах у суверэннай гісторыі.
Кіраўнік дзяржавы ставіў перад беларускай камандай задачу заваяваць у Лондане 25 медалёў, у тым ліку 5 залатых.
Каментары