Культура

Кнігу памяці Віталя Скалабана назавуць радком з прысвечанага яму верша

Год таму не стала аднаго з найлепшых беларускіх гісторыкаў.

Віталь Скалабан адышоў 20 жніўня 2011 года, пасля цяжкой хваробы. Яму было 64 гады.

Скалабан быў унікальным знаўцам гісторыі беларускага нацыянальнага руху. Менавіта ён выявіў, хто быў аўтарам паэмы «Тарас на Парнасе». Ён стаяў у вытоках стварэння найлепшых энцыклапедый на беларускай мове,
у тым ліку 6-тамовай «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі». Пры гэтым ён быў выдатным пісьменнікам: ён аўтар дзясяткаў публікацый у газетах і часопісах, пісаў пра постаці і эпіходы гісторыі.

Віталь Скалабан нарадзіўся ў 1947 годзе ў вёсцы Шылавічы Слонімскага раёна.
Ён скончыў Ленінградскі ўніверсітэт у 1970 годзе. 3 1972-га працаваў у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя» рэдактарам, пасля загадчыкам рэдакцыі.

Кандыдацкую ён абараніў даволі позна — у 1987 годзе. Доктарам навук так і не стаў: хоць ведаў і адкрыў больш за многіх дактароў.

Свае навуковыя зацікаўленні пазначаў як: Доўнар-Запольскі, Улашчык, Янка Купала, Гарэцкі, Ігнатоўскі, Платонаў, КПБ; гісторыя беларускага нацыянальнага руху, культура ХІХ-ХХ ст., пытанні гістарыяграфіі, архівазнаўства, краязнаўства і бібліяграфіі.

У 1995–2000 быў намеснікам дырэктара Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы.

Заўжды вясёлы, ён быў душою асяродкаў, у якіх працаваў.

У памяць пра Віталя Скалабана калегі рыхтуюць прысвечаны яму зборнік.
Як паведаміў адзін з укладальнікаў кнігі Аляксандр Фядута, выйсці яна мае ў лістападзе.
У зборніку, апроч успамінаў пра Скалабана, будуць артыкулы па тэмах, якія ён распрацоўваў і поўная бібліяграфія.
У кнігу ўвойдуць тэксты найлепшых беларускіх гісторыкаў і архівістаў - Анатоля Сідарэвіча, Валянціна Голубева, Лявона Юрэвіча, Міхаіла Шумейкі, многіх іншых.

Названы зборнік будзе радком з верша, прысвечанага Віталю Скалабану.
Якім? Стане ясна пасля апошніх узгадненняў з роднымі гісторыка. Можа быць, адным з гэтых. Верш склала пасля смерці Віталя Скалабана яго суаўтарка, пісьменніца Людміла Рублеўская:

Ісці на святло лабірынтамі даўніх падзей.
Ісці на святло – дзеля зніклых у цемры людзей.
Скрозь цемру ісці – і рабіцца драбніцай святла,
Каб праўда здабытая
сэрца жывым апякла,
Каб крокі дзядоў не расталі, як сон у траве,
Каб людзі спазналі аднойчы –

Айчына жыве!
У жоўтых паперах
памерлыя лёсы маўчаць,
Эпоха маўчыць,
нібы скошаная сенажаць.
Тут цені блукаюць,
ды гінуць знямелыя дні.
І трэба ісці на схаваныя ў цемры агні,
Не здрадзіць, не кінуць забытымі продкаў сваіх,
Няхай ты згараеш і сам па дарозе да іх.
Прайсці лабірынт свой апошні,
і ў свеце святла
Любіць Беларусь,
што цябе цераз цемру вяла.
24.08.2011

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Паліцыя Дубая: 20-гадовая мадэль з Украіны ўпала з вышыні на будоўлі17

Паліцыя Дубая: 20-гадовая мадэль з Украіны ўпала з вышыні на будоўлі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп скасоўвае прававы статус 530 тысяч кубінцаў, гаіцянаў, нікарагуанцаў і венесуэльцаў2

Дзе ляжыць выкуплены Статут ВКЛ? Павел Мацукевіч — пра тое, што беларусы мусяць сабе вярнуць6

Пагражаюць за Дзень Волі? Вось што трэба рабіць45

Трамп заявіў пра стварэнне амерыканскага знішчальніка новага пакалення8

Стаў вядомы жорсткі прысуд, вынесены жыхару Гомеля за «здраду дзяржаве»1

Кетоны: што за рэчывы, якія спыняюць старэнне мозгу і дапамагаюць схуднець?1

Трамп расказаў пра перамовы па «падзеле тэрыторый» Украіны24

Памёр знакаміты кадэбіст-перабежчык Алег Гардзіеўскі10

З'явілася спадарожнікавае ФОТА вынікаў украінскай атакі на вайсковы аэрадром у расійскім Энгельсе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паліцыя Дубая: 20-гадовая мадэль з Украіны ўпала з вышыні на будоўлі17

Паліцыя Дубая: 20-гадовая мадэль з Украіны ўпала з вышыні на будоўлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць