Блогер і апазіцыянер Аляксей Навальны паведаміў у Twitter, што на прадпрыемстве яго бацькоў у Маскоўскай вобласці ідзе ператрус.
«Навіны з раніцы: тэлефанавалі толькі што бацькі ... Шукаюць дакументы, звязаныя са мной.Прадпрыемства «Кабякоўская фабрыка па лазапляценні». Тыповы малы бізнэс з маленькім абаротам. Ператрус праводзіць Следчы камітэт», - паведаміў блогер.
Паводле Навальнага, следчыя «шукаюць дакументы, звязаныя з злачыннай супольнасцю», у сувязі з крымінальнай справай аб крадзяжы маёмасці прадпрыемства «Кіраўлес», якая была наноў распачата супраць апазіцыянера ў чэрвені 2012 года. Аляксей Навальны знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.
«Напэўна выявяць шакавальныя злачынныя кошыкі і адно плеценае крэсла, на якім я сядзеў, вынаходзячы схему крадзяжу», - іранізуе Навальны ў мікраблогу.
Каментары