Спорт22

«Баварыя» мае намер выйсці з першага месца ў групе

Меркаванні Хайнкеса, Замера, Філіпа Лама і Басціяна Швайнштайгера.

Першая рэакцыя сапернікаў барысаўскага БАТЭ па групавым этапе Лігі чэмпіёнаў прыйшла з Мюнхена. Прадстаўнікі «Баварыі» заявілі, што іх каманда, якая гуляла ў мінулым сезоне ў фінале турніру, павінна выходзіць у 1/8 фіналу з першага месца.

«Лёсаванне сярэдняга гатунку,

— заявіў спартыўны дырэктар „Баварыі“ Маціяс Замер, словы якога прыводзіць прэс-служба клуба. — Наша мэта ясная: мы хочам у наступны раўнд, прычым з першага месца. У выпадку ўласнай моцнай працы ў нас атрымаецца, але пры дрэнным становішчы будуць праблемы. „Валенсія“ — топ-каманда ў Іспаніі, і мы будзем добра рыхтавацца».

На думку галоўнага трэнера немцаў Юпа Хайнкеса, група F, куды разам з «Баварыяй», «Валенсіяй» і БАТЭ трапіў французскі «Ліль», на паперы цалкам праходная.
«Але Ліга чэмпіёнаў — спаборніцтва цяжкае, і трэба паважаць любога саперніка. У любым выпадку мы ўзрадуемся, калі ўсё пачнецца», — сказаў трэнер.

Абаронца «Баварыі» і зборнай Германіі Філіп Лам зазначыў, што, паколькі каманда гуляла ў фінале папярэдняй ЛЧ, трэба абавязкова выхозіць з групы.
Моцным сапернікам ён таксама лічыць «Валенсію».

«Хоць ніводнага з сапернікаў нельга недаацэньваць, у любым выпадку група для нас праходная, — сказаў паўабаронца Басціян Швайнштайгер. — Але нам трэба выкласціся на 100% ва ўсіх трох выязных матчах, інакш будуць праблемы».

Варатар каманды і зборнай Мануэль Ноер падкрэсліў, што «Валенсія» ў мінулым чэмпіянаце Іспаніі фінішыравала трэцяй пасля суперкаманд «Рэала» і «Барселоны», а «Ліль» ужо правёў некалькі матчаў у Лізе чэмпіёнаў. «Мы павінны быць задаволеныя лёсаваннем, таму што летась група на паперы мала мацнейшай», — заявіў Ноер.

Паводле слоў паўабаронцы Томаса Мюлера, «Баварыя» — фаварыт групы, і мэта адна — выхад у наступны круг. Самы моцны сапернік — «Валенсія».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць