Улада

Старшыня ПА АБСЕ плануе прыехаць у Мінск 9 верасня

Старшыня Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (ПА АБСЕ) Рыкарда Мільёры плануе прыехаць у Беларусь 9 верасня.
Пра гэта паведаміў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка 6 верасня ў Мінску на сустрэчы з кіраўніком місіі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ па назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі Антоніо Мілашоскі.

«Літаральна нядаўна да нас прыйшоў ліст ад старшыні ПА АБСЕ Рыкарда Мільёры, які плануе прыехаць у хуткім часе разам з дэлегацыяй. Я думаю, што гэта будзе найбліжэйшая нядзеля», — цытуе Андрэйчанку дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Чакаецца і прыезд кіраўніка кароткатэрміновай місіі назіральнікаў ПА АБСЕ Матэа Мякачы, дадаў Андрэйчанка.

Беларусь, падкрэсліў ён, прыкладзе ўсе намаганні, каб выбары прайшлі адкрыта і празрыста, у адпаведнасці з нацыянальным і міжнародным заканадаўствам. У сваю чаргу беларускі бок, паводле слоў Андрэйчанкі, спадзяецца на аб’ектыўную і непрадузятую ацэнку выбарчай кампаніі міжнароднымі назіральнікамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну34

Робат паўстаў на шоу ў Кітаі 4

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў Расіі збег у ЗША праз Мінск13

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам14

Два кенты на Савецкай у Брэсце ў кепках з ЧЗ падпявалі пад песню «Жукоў». І мелі неасцярожнасць запосціць гэта ў трэдс15

«Жыццё — штука цікавая, аднак». Зорка беларускага гандбола наняўся фатографам, каб здымаць улюбёную многімі беларускую спявачку4

З клінінгавай кампаніі дадаткова здзерлі ў бюджэт аж 1,1 мільёна17

Стала вядома, па якім артыкуле асудзілі жыхара Светлагорска, затрыманага па вяртанні ў Беларусь3

У Нідэрландах сорт цюльпанаў назвалі «Мінск»: высокія, самавітыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць