Культура11

У Ерусаліме адзначаць угодкі ўсталявання таблічкі «Ойча наш» па-беларуску

Летась у кастрычніку ў ерусалімскім храме Pater Noster адбылося афіцыйнае адкрыццё шыльды з тэкстам галоўнай хрысціянскай малітвы «Ойча наш» па-беларуску.

На дадзены момант на Святой Зямлі знаходзяцца малітоўныя пліты на 165 мовах свету. Таму, безумоўна, з’яўленне тэксту звароту да Госпада на беларускай мове стала знакавай падзеяй для вернікаў Беларусі. У міжнароднай супольнасці і канфесійным свеце гэта цудоўны факт сведчання веры нацыі. Тысячы паломнікаў бачаць тут малітву Гасподнюю па-беларуску, успамінаючы нашу краіну, молячыся за яе.

17 верасня 2012 года, а 10-й раніцы, дзякуючы Каталіцкаму Касцёлу і Piligrymka.by, на Аліўнай гары ў Ерусаліме збяруцца 250 паломнікаў з усёй Беларусі з падзякай Богу за дар роднай мовы. У шчырай малітве аб’яднаюцца вернікі розных канфесій, як і мае быць, бо не было для Хрыста падзелу паміж элінамі і іўдзеямі. Адбудзецца супольнае святкаванне, якое асвеціцца радасцю душаў людскіх.

Хрысціяне ведаюць Аліўную гару як Элеонскую («Элеона» ў перакладзе з грэцкай — «аліўны гай»). Тут Госпад узнёсся ў славе. Тут Хрыстос вучыў апосталаў маліцца. Менавіта праз гэты евангельскі ўспамін вернікі вучацца ўдасканальваць сваю малітву. Хрысціяне з розных краін свету ўзносяць маленні да Госпада за сябе, сваякоў, усіх людзей, цэлы свет. Нашыя суайчыннікі моляцца за Беларусь, свабоднае жыццё ў ёй паводле Божых запаветаў.

Каардынатарам пілігрымак на Святую Зямлю выступае ксёндз Віцебскай дыяцэзіі Вячаслаў Барок. Сотні вернікаў здзяйсняюць свае мары, наведваючы святыні і ўшаноўваючы рэліквіі, звязаныя з Ісусам Хрыстом. Падарожжы разлічаныя на шырокае кола ахвотнікаў. Людзі розных рэлігій, канфесій, поглядаў яднаюцца падчас шляху да галоўных святыняў свету. Няхай для многіх Ізраіль — гэта найперш старажытная гісторыя і культура, незвычайныя краявіды, аднак духоўнасць заўсёды пераважае. На гэта разлічаная насычаная праграма, складзеная арганізатарамі пілігрымак. Паездка ў Святую Зямлю — адкрыццё «жывой Бібліі». Пілігрымы крочаць святымі месцамі, дзе калісьці хадзілі Аўраам, Давід, Дзева Марыя і сам Хрыстос. Для многіх такія падарожжы — штуршок да асабістай святасці, на тое яна і Святая Зямля, каб адбываліся добрыя перамены.

Такі адпачынак стаецца незабыўным, бо карысны для здароўя душы, цела і розуму. Арганізатары паломніцтва стараюцца забяспечыць духоўную апеку, кожны раз групу паломнікаў суправаджае святар.

У канцы кастрычніка адбудзецца чарговае падарожжа на Святую Зямлю. Сярод безлічы святыняў, якія можа наведаць пілігрым, храм Pater Noster можа стаць яшчэ адной нагодай, каб здзейсніць паломніцтва, молячыся за Беларусь, захоўваючы і ўшаноўваючы родную мову — душу народа «краіны пад белымі крыламі».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў27

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць