Грамадства55

Патрабуем спыніць уціск: пратэстанты заступаюцца за палітвязня Дашкевіча

Царква Хрысціян веры евангельскай «Ян Прадвеснік» звярнулася з адкрытым лістом у Дэпартамент выканання пакаранняў МУС, Генеральную пракуратуру, Адміністрацыю прэзідэнта з прычыны сітуацыі вакол палітвязня Змітра Дашкевіча,
які цяпер знаходзіцца ў папраўчай калоніі № 20 у Мазыры і быў вымушаны абвясціць галадоўку пратэсту.

«Зміцер Дашкевіч, — гаворыцца ў лісце, — з’яўляецца веруючым хрысціянінам, членам Царквы хрысціян веры евангельскай „Ян Прадвесьнік“ з 2006 г. Выклікае неразуменне і трывогу, што прадстаўнікі адміністрацыі Мазырскай папраўчай калоніі № 20 дазваляюць сабе зняважліва выказвацца адносна хрысціянскай канфесіі, якая прадстаўлена ў Беларусі амаль 1000 зарэгістраваных абшчын і аб’ядноўвае ў сваіх шэрагах дзясяткі тысячаў вернікаў.

(…) Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь сцвярджае, што дзяржава забяспечвае недатыкальнасць і годнасць асобы».

У лісце зазначаецца, што год таму, 26 верасня 2011 г., ужо з’яўлялася падобная інфармацыя пра ціск і пераслед з боку адміністрацыі Горацкай папраўчай калоніі № 9, пасля правядзення праверак і пераводу Змітра Дашкевіча ў Глыбоцкую папраўчую калонію № 13 скаргаў падобнага роду не паступала.

«У сувязі з вышэй указанай інфармацыяй просім правесці ўсебаковае расследаванне фактаў неправавых дзеянняў адміністрацыі Мазырскай папраўчай калоніі № 20 у дачыненні Змітра Дашкевіча.

Патрабуем спыніць ціск, які аказваецца на Змітра Дашкевіча, выявіць і пакараць вінаватых у гэтым службовых асобаў, а таксама зрабіць захады дзеля недапушчэння паўтарэння падобных фактаў у будучыні», -- гаворыцца ў лісце.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала13

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала

Усе навіны →
Усе навіны

У Лідскім раёне завялася казуля-альбінос

Паводка затапіла два масты на ўсходзе Беларусі2

«Можа хопіць вату качаць?» «Белорусский силовик» атакуе «партыю міру» ў кіраўніцтве Расіі24

Вялікабрытанія і Германія адмовіліся адпраўляць караблі ў Армузскі праліў14

У Вілейцы анамалія: усюды снег растае, а тут не3

У беларускім лесе заўважылі шмат першых вясновых грыбоў1

«Не проста адпачынак, а лячэнне душы». Наталля Калегава арганізавала адпачынак на Канарах для жанчын-палітвязняў7

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»12

Былы кіраўнік «Фольксвагена» заклікаў і радыкальна рэфармаваць Германію, і замяніць ЕС на саюз іншага тыпу19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала13

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць