Грамадства66

Апостальскі нунцый перагаворыць з Філарэтам наконт Статкевіча

Былы кандыдат у прэзідэнты расказаў пра сваю размову з апостальскі нунцыем Клаўдыё Гуджэроці.

Марына Адамовіч, жонка былога кандыдата на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча, атрымала ад яго ліст з апісаньнем размовы з апостальскі нунцыем Клаўдыё Гуджэроці:

«За дзень да сустрэчы супрацоўнікі адміністрацыі запыталіся ў Мікалая пра ягонае веравызнаньне і неяк былі расчараваныя, калі даведаліся, што ён праваслаўны.
„Відаць, хацелі надаць гэтай сустрэчы чыста рэлігійны характар“, — піша Мікалай. Пра нунцыя піша, што той быў вельмі прыязны. Перакладаў размову малады сьвятар: з ангельскай на беларускую мову і наадварот. Мікалай перадаў падзяку Папу за ўвагу і падтрымку.
На пытаньне, што перадаць эўрапейскім паслам ў Беларусі ён па-сутнасьці паўтарыў тое, што казаў у апошнім слове на судзе. Што бандытам нельга прапаноўваць грошы за вызваленьне закладнікаў, інакш будуць новыя закладнікі.
Ад сябе мушу дадаць, што да Мікалая ад Вялікадня не пускаюць праваслаўнага сьвятара, які наведвае турму штотыднёва. Мікалая да яго проста не падводзяць. Магчыма, таму, што на Вялікдзень сьвятар перадаў мужу яйкі і куліч, гэтак падтрымаў яго. І вось ў размове з нунцыем Мікалай пра гэта згадаў, што яму фактычна адмоўлена ў сустрэчах са сьвятаром. На што
спадар Клаўдыё Гуджэроці сказаў, што будзе сустракацца зь мітрапалітам Філарэтам і пагаворыць зь ім пра гэта»
.

Сустрэча Мікалая Статкевіча з пасланцом Ватыкана адбылася 25 верасьня ў кабінэце начальніка магілёўскай турмы, дзе з гэтага году у двухмеснай камэры трымаюць былога кандыдата на прэзыдэнта.

«Мікалай піша, што адразу папярэдзіў нунцыя, што падчас размовы будзе паглядаць у вакно, бо там бачны дрэвы і трава, якіх ён ужо амаль год ня бачыў», —
дадала пра сустрэчу Марына Адамовіч.

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч асуджаны за Плошчу на 6 гадоў зьняволеньня — гэта самы вялікі тэрмін сярод удзельнікаў падзей 19 сьнежня 2010 году , якіх прыцягнулі да суду. Шмат хто ў Беларусі мяркуе, што беларускае кіраўніцтва гэтак паквіталіся з Статкевічам за вострую крытыку падчас прэзыдэнцкай кампаніі і асабліва падчас выступаў кандыдата па тэлебачаньні.

Каментары6

Цяпер чытаюць

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча15

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі памылі, а футболка ўжо смярдзіць. Чаму пах цела застаецца на адзенні?3

Хлопец з-пад Талачына стаў агентам Масквы. Жыць яму заставалася тыдзень4

Чаму малако ў пакетах не скісае, а становіцца горкім?1

Трамп заявіў, што Месяц належыць ЗША25

Зяленскі расказаў пра перамовы з пасланцамі Трампа1

На месцы палеалітычнай стаянкі ў вёсцы Юравічы правялі фестываль пра мамантаў і першабытных людзей. Гісторыкі ацэньваюць яго скептычна5

У «Лебядзінай песні Фёдара Озерава» кіно загаварыла той мовай, якой гавораць рэальныя, а не кніжныя беларусы18

«Альтэрнатыва для Германіі» перамагае на выбарах у Саксоніі-Анхальт72

«Няўжо шкада гэтую салату?» Дэпутат Вадзім Баравік сказаў, хто павінен плаціць на спатканні16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча15

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць