Грамадства22

Бераг надзеі

Прадстаўнікі Aргкамітэту «Чарнобыльскага шляху» адвезьлі ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар дзіцячай анкалёгіі і гематалёгіі, што ў Бараўлянах, падарункі для хворых дзетак.

У суботу, 21 красавіка, прадстаўнікі Aргкамітэту Чарнобыльскага шляху адвезьлі ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар дзіцячай анкалёгіі і гематалёгіі, што ў Бараўлянах, падарункі для хворых дзетак.

Збор кніжак, цацак, вопраткі, рэчаў, аўдыё- і відэапрадукцыі, а таксама грошай для дзяцей з анкалягічнымі захворваньнямі стартаваў на пачатку месяцу. Рэчы прыносілі на сядзібу Партыі БНФ. Прадстаўнік Аргкамітэту Вінцук Вячорка, які адвёз 21 красавіка падарункі ў Бараўляны, кажа, што людзі актыўна адгукнуліся на акцыю. Кіраўнік Партыі БНФ мяркуе, што ладзіць такія акцыі трэба ўвесь час, а ня толькі пад нагоду. «Мы спадзяемся наладзіць трывалыя сувязі з такімі ўстановамі, каб ведаць, якую практычную дапамогу можам аказаць».

* * *

Што варта ведаць тым, хто захоча падтрымаць хворых дзетак.

У Цэнтры прымаюць рэчы, якія можна дэзінфікаваць. Таму ня варта прыносіць драўляныя рэчы, старыя кніжкі. Мяккія цацкі дзеткам дораць на дні народзінаў у цэляфанавых абгортках. Вопратка павінная быць чыстая і цэлая. Ня ўсе дзеці могуць вольна рухацца, таму дарэчы будуць цацкі з дыстанцыйным кіраваньнем.

Бацькі купляюць ў аддзяленьні DVD-прайгравальнікі, таму можна сьмела падарыць малечы дыскі з запісамі.

Некалькі разоў на тыдзень тут ладзяцца забаўляльныя праграмы: дзеці з захапленьнем сустракаюць актораў, сьпевакоў і музыкаў. Варта адзначыць, што і самыя пацыенты больніцы захапляюцца творчасьцю – малюнкам, паэзіяй. Колькі год тут выдаецца калектыўны літаратурны зборнік, які складаецца зь вершаў і апавяданьняў. Некаторых аўтараў ужо няма. Апошняя кніга пад назовам «Бераг надзеі» выйшла напрыканцы мінулага году.

Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар дзіцячай анкалёгіі і гематалёгіі збудаваны супольна на сродкі рэспубліканскага бюджэту і аўстрыйскай дабрачыннай арганізацыі

«Hilfswerk». Дзейнічае 10 год. Тут лечаць дзяцей з усёй Беларусі. На сёньня ў Цэнтры лечацца 160 чалавек.

Каментары2

Цяпер чытаюць

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране41

Светабнаўляецца41

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Бухгалтарку з Мінска асудзілі па справе Гаюна8

Украіна ліквідавала сетку, якая дапамагала залятаць «Шахедам» з Беларусі9

Спыняе працу «Дом Брэсцкага бусла», які займаўся ратаваннем птушак4

У Гродзенскім заапарку паказалі, з якой лыжкі кормяць кракадзілавага каймана ВІДЭА3

«Белавія» паказала юбілейную ліўрэю на сваім самым вялікім самалёце

У цэнтры Вільні надпісам на беларускай мове апаганілі помнік аўтару гімна Літвы18

У Мінску шукаюць супрацоўніка на заробак 19 000 рублёў6

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы26

Беларусы размятаюць квіткі на канцэрты зумера Вані Дзмітрыенкі з Краснаярска не толькі ў Мінску, але ў рэгіёнах15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране41

Светабнаўляецца41

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць