Улада6868

На з’езд «Белай Русі» сабраліся 400 дэлегатаў + больш фотаў

Сярод дэлегатаў найбольшай папулярнасцю карыстаецца дэгустацыйны шапік Барысаўскага мясакамбіната.

Другі з’езд лукашэнскаўскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» праходзіць 3 лістапада ў Малой зале Палаца Рэспублікі ў Мінску.

У сталіцы з’ехаліся прыкладна 400 дэлегатаў з усёй краіны. У іх планах — падвесці вынікі працы за 2007–2012 гады, а таксама прыняць новую рэдакцыю статута і праграму. Пытанне аб пераўтварэнні «Белай Русі» у палітычную партыю ў парадак дня з’езда не ўключана.

«Сярод дэлегатаў найбольшай папулярнасцю карыстаецца дэгустацыйны шапік Барысаўскага мясакамбіната. А жанчыны часцей падыходзяць да прылаўках з марожаным і «Слодычам»», —
адзначае карэспандэнт «Нашай Нівы».

«Белая Русь» аб'ядноўвае чыноўнікаў, ідэалагічных работнікаў, «прадстаўнікоў працоўных калектываў». Яна будуецца па тым самым прынцыпе, што кіраўнічыя партыі ва ўсіх таталітарных і аўтарытарных дзяржавах.
Удзел у такім аб'яднанні — неабходная ўмова для кар'еры чыноўнікаў.
Аднак аб'яднанне не мае статусу партыі, бо партыі не маюць значэння ў сістэме адзінаасобнай улады. Таму «Белая Русь» існуе яе бы на будучыню — на выпадак, калі сістэму трэ будзе перабудаваць на ўзор кіраванай, дэкаратыўнай дэмакратыі.

Узначальвае «Белую Русь» першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Радзькоў.

Каментары68

Цяпер чытаюць

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?2

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?

Усе навіны →
Усе навіны

Наркагандляр застрэліў пад Купянскам шасцярых расійскіх вайскоўцаў8

«Для нас, БНФ, вылучэнне Шушкевіча было нажом у спіну». Навумчык і Статкевіч высвятляюць ролю Беларускага згуртавання вайскоўцаў71

Выйшла на свабоду апошняя група асуджаных па справе ваўкавыскага чата2

«Беларускую мову я люблю нават больш за рускую — яна бліжэй да сэрца». Мараканец 18 гадоў жыве ў Салігорску і не можа нацешыцца15

Ва Украіне запэўнілі, што ЗША працягваюць перадаваць разведвальныя звесткі2

За «апраўданне генацыду беларускага народа» будуць завочна судзіць Кацярыну Ваданосаву12

Закрываюць на рэканструкцыю касцёл на Кальварыйскіх могілках у Мінску

Беларуска з заробкам 2 500 BYN падарожнічае двойчы на год і ўжо наведала 34 краіны2

«Каб рабіць рэчы, у якіх я слабы». Стваральнік Linux патлумачыў, чаму любіць ШІ і які менавіта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?2

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць