Музыка77

Вайцюшкевіч запіша альбом блатных песень па-беларуску

Сёння выходзіць дыск спеваў на вершы Рафала Ваячака, класіка блатняка — на чарзе.

Рафал Ваячак — адзін з самых заўважных польскіх паэтаў 1960-х, з цікавым і вельмі трагічным лёсам: некалькі спробаў самагубства, дэпрэсія, у выніку атручанне.

«Тыя часы ўяўляюцца мне такой суцэльнай шэрасцю, а

паэзія Ваячака гэта сваеасаблівы крык у шэрасці
. — разважае Вайцюшкевіч. — А польская моладзь таго часу шукала сабе прыгоды на галаву, бо там і Захад быў блізка. Цікавасць да Ваячака ўзнікае хвалямі — пра яго знялі фільм, кнігі ягоныя перавыдаюць. Некаторыя лічаць яго паэтам „для дзяўчынак 16–18 гадоў“, але гэта не так».

«Я працаваў над гэтым матэрыялам шэсць год. — кажа Зміцер Вайцюшкевіч. — Спачатку песні выйшлі па-польску, але я зразумеў, што я не ўсё ў іх „даганяю“, і мы запісалі беларускамоўныя версіі».

Спецыяльна для альбома, які, дарэчы, так і называецца — «Ваячак» —

Вайцюшкевіч у чарговы раз змяніў эстэтыку гучання «Усход-Захад Аркестра»
.

«Гэта паэзія патрабуе драйвовай гітары, за якую адказвае Сяргей Канановіч. — расказвае музыка. — Аматары маёй лірыкі будуць шакаваныя, аднак гэты матэрыял вымагаў менавіта такога гучання. У рэшце рэшт, я абраў Ваячака за ягоную эксклюзіўнасць, і непадобнасць да паэтаў „ясенінскага“ тыпу. Да таго ж, я спадзяюся, што палякі пачуюць гэты альбом, магчыма,

хто-небудзь у Кракаве ці Вроцлаве, возьме пачытаць томік Хадановіча
(ён пераклаў большасць песняў). Тое самае ў мяне было з альбомам на вершы Маякоўскага — спроба стварыць сваеасаблівы культурніцкі мост».

Прэзентацыя новага альбома мусіць адбыцца ў найбліжэйшы час, але месца пакуль дакладна не вядома.

Паралельна з песнямі на вершы Ваячака на апошніх канцэртах Вайцюшкевіч выконваў і песні з іншага праекта — класіка блатнога жанру па-беларуску.

«Яны пакуль не запісаныя. — тлумачыць Вайцюшкевіч. — Але мы іх запішам, бо цікавая рэакцыя на іх. Год таму я спяваў „Мурку“ па-беларуску, і гэтым

вельмі абураўся Сяргей Каваленка
— маўляў, на халеру нам тыя расейскія блатнякі. Але мы іх бачым, напрыклад, у эфіры радыё „Рокс“. І, насамрэч, лепей шкадаваць, што мы зрабілі гэта, чым што не зрабілі.»

Набыць новы альбом Змітра Вайцюшкевіча можна толькі на сайце prastora.by. Кожны асобнік - з аўтографам музыкі.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей2

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, які працаваў у нямецкай паліцыі, пазбавілі пенсіі — бо вазіў кантрабандай цыгарэты з Беларусі на дыпламатычным аўто7

У Грузіі цягнік насмерць збіў беларуса3

Пасланнік Трампа Кушнер сустрэўся з лідарам ХАМАС1

Тры стравы і больш паўфабрыкатаў. Як зменіцца харчаванне ў школах Мінска

Камандуючы ВПС: Колькасць замежных войскаў ля межаў Беларусі зменшылася, з краінамі НАТА ідзе ўзаемадзеянне4

Чалавецтва такое генетычна разнастайнае дзякуючы смяротнай малярыі, якая тысячагоддзямі дзяліла Афрыку на ізаляваныя рэгіёны3

Расія сцягвае вайсковы флот у Балтыйскае мора пасля пагроз Пуціна ў бок Еўропы13

Беларуса ў жаданні абмежаваць паўсюдную рэкламу казіно падтрымала Мінгандлю. Але прапагандысты параілі яму «не лезці не туды»10

Украіна пачала выкарыстоўваць брытанскія дроны для далёкіх удараў па тэрыторыі Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей2

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць