Грамадства22

У Нігерыі скралі беларуску

Гэта здарылася вечарам 5 траўня ў нігерыйскім порце Порт‑Харкорт. Вядома, што 47‑гадовую беларуску завуць Ірына, яна маці чатырох дзяцей. Яе муж — нігерыец, мае прозвішча Экпа‑Ума. 6 траўня факт знаходжання грамадзянкі Беларусі ў закладніках афіцыйна пацвердзіла Міністэрства замежных справаў нашай краіны.

У Нігерыі баевікі скралі 47‑гадовую грамадзянку Беларусі. Здарэнне адбылося вечарам 5 траўня ў нігерыйскім порце Порт‑Харкорт. Вядома, што беларуску завуць Ірына, яна маці чатырох дзяцей. Яе муж — нігерыец, мае прозвішча Экпа‑Ума. 6 траўня факт знаходжання грамадзянкі Беларусі ў закладніках афіцыйна пацвердзіла Міністэрства замежных справаў нашай краіны.

Паводле звестак нігерыйскіх праваахоўных органаў, баевікі захапілі жанчыну каля яе дома, які месціцца побач з Presidential Hotel. РИА «Новости» паведамляе, што невядомыя схапілі жанчыну на нафтавым промысле.

Беларуска працавала ў брытанскай сервіснай кампаніі Compass Group, якая займаецца пастаўкамі прадуктаў у школы, бальніцы, установы ды мае свае прадстаўніцтвы ў шматлікіх краінах свету. Пра гэта інфармуе РИА «Новости».

Аднак «Інтэрфакс» называе Ірыну Экпа‑Ума супрацоўніцай «адной з мясцовых кампаній, якая займаецца нафтавым бізнесам». А Газета.Ру дадае, што яна займае там уплывовую пасаду.

Спачатку паведамлялася, што жанчына з’яўляецца грамадзянкай Расіі, аднак гэтая інфармацыя не пацвердзілася. Дарадчык амбасады Расіі ў Нігерыі Віктар Ганчароў паведаміў, што скрадзеная з’яўляецца грамадзянкай Беларусі.

Паводле яго словаў, Ірына Экпа‑Ума прыехала ў Нігерыю з Вялікабрытаніі, таму знаходзілася на консульскім уліку гэтай краіны. Дарэчы, менавіта ангельская амбасада ў Лагасе першай даведалася пра выкраданне беларускі. Невядомы сведка здарэння паведаміў пра гэта па тэлефоне.

Беларусь не мае свайго дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Нігерыі. Таму беларускае МЗС кантактуе ў справе вызвалення беларускі з расійскай амбасадай у Лагасе. Паліцыя Нігерыі зараз спрабуе высветліць патрабаванні выкрадальнікаў беларускай грамадзянкі, паведамляе БЕЛТА.

Адзначым, што баевікі вядуць узброеную барацьбу супраць ураду Нігерыі за большую аўтаномію для багатага рэгіёна дэльты ракі Нігер і за падзел прыбыткаў ад нафтаздабычы. Апошнім часам яны актывізавалі напады на аб’екты нафтавай прамысловасці, дзе гаспадараць пераважна заходнія кампаніі.

Агульная колькасць скрадзеных у Нігерыі замежнікаў на працягу пяці дзён дасягнула 28 чалавек. Восем з іх былі адпушчаныя. Амаль заўсёды праз некаторы час закладнікі выходзяць на волю жывымі і здаровымі. Аднак былі і выпадкі, калі яны гінулі падчас правядзення нігерыйскімі вайскоўцамі аперацый па іх вызваленню.

Эўрарадыё

Каментары2

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Грэйпфрут, хурма і іншае на Камароўцы. Як правільна выбіраць мандарынкі?

Коўл: Лукашэнка мае вялікую гісторыю адносін з Пуціным, мае магчымасць даваць яму парады18

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні69

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць