Меркаванні

За мінулыя паўгоду рэзка вырас індэкс даверу недзяржаўнай прэсе

Яшчэ болей: паводле гэтага паказчыку незалежныя СМІ апярэдзілі дзяржаўныя.

Свежае апытанне, зладжанае сацыёлагамі НІСЭПД, дало вынік, бясспрэчна прыемны для незалежнай медыя‑супольнасці. За мінулыя паўгода рэзка вырас індэкс даверу недзяржаўнай прэсе. Яшчэ болей: паводле гэтага паказчыку незалежныя СМІ апярэдзілі дзяржаўныя.

Аўтары даследавання вызначаюць гэты індэкс як «суадносіны рознасці колькасці тых, хто давярае, і тых, хто не давярае, да колькасці тых, хто адказаў на пытанне». Аматараў навуковых нюансаў можна адрасаваць да сайту НІСЭПД, на якім змешчаны матэрыял. Астатнім патлумачым папулярна: калі гэты індэкс з плюсам, то людзей, што давяраюць, болей, і наадварот.

Дык вось, летась у лістападзе незалежная прэса мусіла задавальняцца паказчыкам ‑0,076, а вось сёлета ў траўні займела +0,152. Дзяржаўныя ж мэдыі заўважна спаўзлі: з +0,207 да +0,114. Яшчэ некалькі цікавых лічбаў: давяраюць незалежным СМІ 50,6% апытаных, не давяраюць — 35,5%. У дзяржаўнай прэсы — адпаведна 51,0% і 39,7% (як бачым, стаўленне да яе болей палярызаванае).

Гэтую, са слоў сацыёлягаў, «ракіроўку індэксаў» варта разглядаць у болей шырокім кантэксце. Рэч у тым, што даследчыкі рэгулярна замерваюць адпаведныя паказчыкі не толькі ў медыйнай сферы. Дык вось, яны робяць выснову, што «галоўная асаблівасць дынамікі індэксаў даверу дзяржаўным і грамадскім інстытутам за апошнія паўгода палягае ў росце гэтага паказчыка ў грамадскіх інстытутаў і падзенні — у дзяржаўных».

Аўтары даследавання лічыць гэта наўпроставым наступствам «нафтагазавай вайны». І прыводзяць свежы прыклад, калі афіцыёз фактычна прамаўчаў наконт нядаўняга падпісання дамовы з «Газпромам» аб продажы пакету акцыяў «Белтрансгазу». «Уражанне такое, нібыта дзяржаўныя СМІ набралі ў рот вады, а гаворка ж ідзе не аб продажы камерцыйнага шапіка, а аб частцы беларускага «фамільнага срэбра»!», — іранізуюць сацыёлагі. Яны нагадваюць: год таму 82% беларусаў выказвалі меркаванне, што прадаваць газатранстпартную сістэму не варта ні пры якіх абставінах. «Вось і даводзіцца «народнай» уладзе ўтойваць ад народу свае ўчынкі», — робяць выснову адмыслоўцы НІСЭПД.

Такім чынам, усё проста. Пакуль дабрабыт рос дзякуючы танным энерганосьбітам, значная частка грамады была схільная паверыць у казку пра беларускі цуд. Ці, ва ўсякім разе, не адчувала раздражнення ад прапагандысцкай рыторыкі. Калі ж грымнула «нафтагазавая вайна», а потым сталі вылазіць бокам яе наступствы — папаўзлі ўгору камунальныя тарыфы, цэны, сталі скасоўвацца льготы і г.д. — як на далоні выявілася няшчырасць і бездапаможнасьць падпарадкаваных кіроўным вярхам медыяў.

Прапаганду хістала з боку у бок: ад інтэграцыйнай рыторыкі да праклёнаў на адрас расейскіх вярхоў, ад бадзёрых рапартаў, што эканоміка вытрымала ўдар, да заяваў, што без адбірання льготаў у інвалідаў ды чарнобыльцаў нашыя фінансы ляснуцца... А самыя нявыгадныя рэчы, што сведчаць пра фіяска ранейшых абяцанняў, наверсе палічылі за лепшае і ўвогуле ахутаць маўчаннем.

Людзі ж пацягнуліся да праўды. І аказалася, што менавіта незалежныя СМІ — выкінутыя з шапікаў і каталогаў, выціснутыя ў эміграцыю і віртуальны абсяг — засталіся адзінымі крыніцамі поўнай інфармацыі і ўсебаковага аналізу хвалюючых грамадства праблемаў.

Вядома, дынаміка згаданага рэйтынгу не ёсць падставай для эйфарыі. Бо самыя балючыя праблемы недзяржаўнай прэсы так і не вырашаны. У прыватнасці, рэпрэсаваныя некалі выданні так і не з’явіліся ў падпісных каталогах. То бок умовы дзейнасці незалежных і дзяржаўных медыяў па‑ранейшаму няроўныя.

Ну а тое, што нават ва ўмовах дыскрымінацыі адбылася пераможная для незалежных СМІ ракіроўка, лішні раз даводзіць перавагі вольнага слова над казённым.

Алесь Уладамірскі, спецыяльна для www.baj.by

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Усе навіны →
Усе навіны

«Міс Фінляндыя» страціла тытул пасля рэзананснага здымка8

Жыхарка Добруша атрымала гіганцкі рахунак за карыстанне газам — усё з-за мужа, з якім яна не жыве 30 гадоў

Украінцы контратакавалі пад Купянскам, расійскія войскі трапілі ў акружэнне6

Рутэ: Мы наступная цэль Расіі, і мы павінны быць гатовыя да вайны маштабаў той, якую перажылі нашы бабулі і дзядулі8

Польскі генерал: Калі толькі Расія нападзе на НАТА, на 300 кіламетраў у глыбіню яе будзе выпаленая зямля39

Усе квіткі на канцэрт Макса Каржа ў Бухарэсце прададзеныя4

Ліянэлю Мэсі ў Індыі заўтра адкрыюць статую

Шасцікласнік здзейсніў суіцыд у Гомелі9

У суботу пахаладае. Будзе да мінус 11°С1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць