Грамадства

Міклаш Харашці перамаўляецца з уладамі, але крытыкуе іх

Сёньня ў Менску пачаўся двухдзённы міжнародны сэмінар‑трэнінг «Узаемадзеяньне мэдыяў і дзяржаўных прэсавых службаў у дэмакратычным грамадзтве». Яго сумесна зь беларускімі ўладамі арганізуе Бюро ў пытаньнях свабоды мэдыяў АБСЭ.

Сёньня ў Менску пачаўся двухдзённы міжнародны сэмінар‑трэнінг «Узаемадзеяньне мэдыяў і дзяржаўных прэсавых службаў у дэмакратычным грамадзтве». Яго сумесна зь беларускімі ўладамі арганізуе Бюро ў пытаньнях свабоды мэдыяў АБСЭ. З гэтай нагоды ў Менск зь Вены на адзін дзень прыляцеў кіраўнік бюро Міклаш Харашці. Перад пачаткам сэмінару ён даў інтэрвію чатыром журналістам, сярод якіх быў і наш карэспандэнт.

Чаму тэмай сэмінару абралі ўзаемадзеяньне мэдыяў і прэсавых службаў, а ня іншую праблему — напрыклад, стан недзяржаўных СМІ, якую многія журналісты лічаць значна больш важнай?

Адказваючы на гэта пытаньне, Міклаш Харашці гаварыў пра кампраміс:

«Перамовы паміж маім офісам і беларускімі ўладамі прывялі да таго, што абралі менавіта тэму, прымальную для абодвух бакоў. Мы задаволеныя, што можам паказаць досьвед рашэньня гэтай праблемы ў дэмакратычным грамадзтве. А таксама мы пайшлі так далёка, наколькі цяпер гатовыя ісьці беларускі ўрад у гэтым пытаньні».

Міклаш Харашці паведаміў, што прывез з сабою рэцэнзію на законапраект «Аб інфармацыі, інфарматызацыі й абароне інфармацыі», які сёлета зьбіраецца разглядаць Палата прадстаўнікоў.

Яго вялікія недахопы, падкрэсьлівае прадстаўнік АБСЭ, гэта абавязковае вызначэньне карыстальніка інфармацыяй ды абмежаваньне доступу журналістаў да дзяржаўнай інфармацыі:

«Як правіла, такая інфармацыя павінна быць адкрытай для грамадзтва. І толькі вельмі спэцыфічная частка — закрытай. А гэты законапраект прадугледжвае ўсё наадварот — амаль уся інфармацыя закрытая і зусім мала адкрытага. І мне падаецца, што гэтую сытуацыю трэба цалкам перавярнуць. Тыя моманты, калі грамадзтва ня можа мець магчымасьці доступу да інфармацыі, мусяць быць вельмі вузкімі. І абавязкова прапісаныя ў законе. А не наадварот».

Заўвагі міжнародных экспэртаў Міклаш Харашці сёньня перадаў старшыні парлямэнцкай камісіі ў правах чалавека, нацыянальных дачыненьняў і СМІ Юр’ю Кулакоўскаму.

Спадар Кулакоўскі сказаў нашаму радыё, што задаволены сустрэчай:

«Мы нармальна, памяркоўна абмеркавалі шэраг пытаньняў, якія зьвязаныя з заканадаўствам. Яны далі нам свае прапановы да праекту закону «Аб інфармацыі, інфарматызацыі й абароне інфармацыі». Менавіта да гэтага, а не да праекту закону «Аб друку».

Журналісты чамусьці ўвесь час блытаюць Божы дар зь яечняй — два розныя законы. Распрацоўнікам законапраекту аб СМІ зьяўляецца Міністэрства інфармацыі. А закон аб інфармацыі рыхтуе Міністэрства сувязі».

На сустрэчы ў Палаце прадстаўнікоў Міклаш Харашці не абышоў і дзейнага закону «Аб друку». «Гэты дакумэнт абмяжоўвае дзейнасьць мэдыяў і ўжываецца як сродак пакараньня», — падкрэсьліў прадстаўнік АБСЭ. Ён таксама адзначыў, што асноўная частка незалежных СМІ ўвесь час сутыкаецца з праблемамі друкаваньня, распаўсюду і з рэгістрацыяй юрыдычных адрасоў.

У сваім сёньняшнім інтэрвію прадстаўнік у пытаньнях свабоды мэдыяў АБСЭ выказаў шкадаваньне, што агульная сытуацыя са СМІ ў Беларусі не паляпшаецца.

Намесьнік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец лічыць: за два гады, якія прайшлі пасьля папярэдняга прыезду ў Беларусь спадара Харашці, становішча нават пагоршылася:

«Яно пагоршылася прыкладна напрыканцы 2005 году, прыблізна праз паўгоду пасьля таго, як офіс спадара Харашці агучыў рэкамэндацыі для беларускіх уладаў. Становішча зьмянілася пасьля таго, як была выкінутая зь дзяржаўнай сыстэмы распаўсюду большасьць незалежных выданьняў. І з таго моманту сытуацыя не палепшылася».

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»31

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Усе навіны →
Усе навіны

У Чорным моры атакавалі грэчаскі танкер, які ішоў у Расію2

У Добрушскім раёне ўпаў чарговы беспілотнік. Людзі чулі выбухі2

З'явілася ВІДЭА, як выглядае начны Мінск з вышыні птушынага палёту1

Дзівоснае вяртанне. Як у Альпах адрадзілі зніклых птушак1

«Я дзякую Богу, што краіна, з якой вы ваюеце, сёння не вораг Венгрыі». Орбан адказаў Віктару Юшчанку на ягоны адкрыты ліст17

Міліцыя папярэдзіла пра махлярскую схему «выпадковага пераводу»

Трамп заклікаў краіны, якія пацярпелі ад закрыцця Армузскага праліва, накіраваць туды вайсковыя караблі4

У Пінску падчас рамонту дарогі пад асфальтам знайшлі старадаўні брук3

Сартуем смецце і адмаўляемся ад бензінавых аўто — але войны імкліва абясцэньваюць гэтыя намаганні і адкідваюць чалавецтва назад4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»31

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць