Архіў

Сяргей Паўлоўскі. Вітрына гораду

36 (157), 27 сьнежня 1999 - 3 студзеня 2000


 

Вітрына гораду

 

Калісьці паэт Адам Глёбус выказаў думку пра архітэктурную ці, дакладней, горадабудаўнічую зададзенасьць Менску, які арыентаваны толькі на ўсход. Маўляў, чалавек едзе з Масквы, шаша незаўважна ператвараецца ў гарадзкі праспэкт, абстаўлены дамамі ў духу сталінскага ампіру. Чалавек прамінае цэнтар гораду аж да плошчы Незалежнасьці і тут упіраецца ў тупік. Просты як струна шлях далей, на захад, распадаецца на мноства скрывуленых вулак, паваротаў і разгалінаваньняў. Каб не ўнікаць у гэтыя хітраспляценьні, нашаму падарожніку прасьцей зрабіць кола на плошчы Незалежнасьці і рушыць у адваротным накірунку — на Маскву. Гэткая тут выходзіць ці то пятля, ці то пастка.

Зьміцер Бартосік з гэтым пагадзіўся, але прапанаваў сваю вэрсію. У процівагу сталінскаму праспэкту ў Менску ёсьць вуліца Няміга, якая гэтаксама проста выводзіць на захад, а на ўсходнім кірунку ўпіраецца ў шматлікія разьезды. Калі гэта сапраўды так, дык, улічваючы ўзрост тысячагадовай Нямігі і паўвекавога сталінскага праспэкту, можна зрабіць выснову пра спрадвечную заходнюю, а ня ўсходнюю арыентацыю гораду.

Паводле Бартосіка Няміга — гэта вітрына менчукоў, іхных уяўленьняў пра гарадзкі ўтулак і прыгажосьць. Але вось тут і падымаецца ў душы хваля пратэсту. Хіба гэта мы? І хіба мы — такія? У бэтонных прыцемках гандлёвага дому ці на прыступках мэтро мы выяўляемся навонкі, на людзі то бязладным домам Мусінскага, то шматпавярховай стаянкай аўто. Тут ужо нішто не нагадвае пра заходнюю арыентацыю. Яшчэ адзін ускосны доказ — новы рускамоўны літаратурны часопіс «Немига», душа якога блукае ў маскоўскіх літарацкіх тусоўках. А яшчэ — нядобразычлівая штурханіна аўтобуснае перавалкі. Тут даўно няма цэльнага вобразу. Колькі трэба мазахістычнага жаданьня, каб прызнаць цяперашнюю Нямігу вітрынаю Менску. Цяжка нават уявіць сабе тых менчукоў — Дарыянаў Грэяў, калі ў іх такі «партрэт». Ці можа трэба ўспрымаць гэта як дрэнны прыклад, што вучыць нас, якімі ня варта быць?

Крывавыя берагі і бяссонныя ночы... Неяк занадта цяжка перакрыць або зьнівэляваць такое фатальнае наканаваньне. Адно можна сказаць з дакладнасьцю. Менавіта Няміга стане першай залатанай чорнай дзірой на целе адроджанае Беларусі. Калі, натуральна, зьявяцца на сьвет ня ўчорашнія мігранты, а новыя сапраўдныя менчукі. Калі гэта адбудзецца, мы і ўбачым адразу, ужо зь першага каменя, што будзе пакладзены не ў бязлад, а дзеля самай пачатковай гарманізацыі Нямігі. Гэта будзе азначаць, што ў горадзе і ў краіне зьявіліся гаспадары. Сачыце за зьменамі на Нямізе.

Сяргей Паўлоўскі


Каментары

Цяпер чытаюць

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп вырашыў пабудаваць у Вашынгтоне гіганцкую трыумфальную арку, якая будзе большай за парыжскую9

Дзе было найхаладней у краіне гэтай ноччу

20‑гадовая дзяўчына прыехала ў Мінск на працу і знікла. Яе не могуць знайсці ўжо больш за тыдзень11

У цэнтры Вільні зноў з'явіўся надпіс «Вільня наша» па-беларуску31

Сэкс-імперыя Эпштэйна магла быць праектам КДБ для збору кампрамату на сусветных лідараў19

Юрась Зянковіч усур'ёз дыскутаваў з правакатарам Церахам, вядомым як Людажор. Навошта?16

Паветраныя шары зноў заляцелі ў Польшчу з Беларусі7

У Гродне прадаюць дом, дзе ёсць сапраўдны бар з ноткай беларускасці5

На пажары ў Докшыцкім раёне загінулі тры чалавекі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць