Архіў

Андрэй Скурко. Пераходы

№ 5 (162), 31 студзеня — 7 лютага 2000 г.


 

менскія нетры

Пераходы

Закон джунгляў, які пануе на нашых вуліцах і які дазваляе кіроўцам прынцыпова не зважаць на абрыдлівае мігценьне сьветлафору і ўспрымаць дарожныя знакі толькі як адцягненую эстэтычную катэгорыю, а ў пешаходаў выклікае вострыя прыступы дальтанізму, курынае сьлепаты і іншых, ня менш страшных разумовых і фізычных захворваньняў, ад якіх сьвярбіць пераходзіць праезную частку абы-як і абы-дзе, толькі не ў адмыслова адведзеным для гэтага месцы, спрадвеку прымушаў гарадзкія ўлады хапацца за галаву. Ня здолеўшы ніякім чынам паўплываць ні на першых, ні на другіх, яны вырашылі па-біблейску «аддзяліць авечак ад казлоў», збудаваўшы падзямельныя пераходы. Менск, як ніякі іншы горад Эўропы, можа пахваліцца надзвычайнай разнастайнасьцю іх формаў і мадыфікацыяў: ад зусім сьціплых (як ля крамы «Малыш» на вул. Маскоўскай або на пр.Машэрава) да сапраўдных мэгаполісаў — кшталту «трубы» (мэтро «Кастрычніцкая») або «бубліка» (пл.Перамогі) — з мноствам уваходаў-выхадаў, невялікіх крамак, кіёскаў, пунктаў абмену валюты і нават уласным насельніцтвам, большую частку якога да нядаўняга часу складалі гандляры ежай, зброяй (бактэрыялягічнай — ад ежы адрозьніваецца тэрмінам захоўваньня) ды кветкамі. Пасьля забароны на гандаль «у непрыстасаваных месцах» менскія пераходы згубілі значную частку свайго калярыту — асабліва «Інстытут Культуры», дзе зьнікла сьцяна жывых кветак, што ўпрыгожвала гэтую ці ні найдаўжэйшую падзямельную трасу.

Заслугоўвае ўвагі і такая зьява, як пераходныя сьпевакі, якіх можна ўмоўна падзяліць на дзьве катэгорыі — «гастралёры», што зьяўляюцца раз ці два і працуюць дзеля ўласнага задавальненьня (або на бутэльку не стае вясёлым хлопцам), і «прафэсіяналы», што маюць сталае месца працы, рэпэртуар і фан-клюб. (Па гэткай самай схеме — крыху абстрагаваўшыся — можна дыфэрэнцыяваць яшчэ два слаі пераходнага насельніцтва: жабракоў і валютчыкаў.) Гэтыя групы вызначаюцца адноснай сталасьцю, у адрозьненьне ад іншых, якія вагаюцца, як колькасна, так і катэгарыяльна, што па-рознаму адбіваецца на агульным стане пераходнага жыцьця. Напрыклад, зьнікненьне пераапранутых міліцыянтаў, якія раней даволі актыўна палявалі на валютчыкаў і бабулек з цыгарэтамі, адмоўных наступстваў ня мела і біялягічнае раўнавагі не парушыла. А вось надзвычайны рост пагалоўя скінгедаў выклікае трывогу: згодна з усімі законамі прыроды, хутка ім зробіцца цесна ў пераходах і яны рушаць наверх — заваёўваць прастору для жыцьця, паляваньня і параваньня.

Андрэй Скурко


Каментары

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

«Нашыя людзі сярод вертухаяў». Вінаградаў — пра чалавечнасць, якая існуе нават у зняволенні4

«Пакуль я ў Беларусі, я ў стане абараняць Саюз палякаў». Пачобут патлумачыў, чаму хоча вярнуцца ў Беларусь18

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць