Архіў

Сяргей Харэўскі. Першы фотамастак

№ 6 (163), 7 — 14 лютага 2000 г.


 

Першы фотамастак

5 лютага споўнілася 50 гадоў з дня сьмерці славутага беларускага фатографа й этнографа Яна Булгака

Ян Булгак нарадзіўся ў 1876 годзе ў шляхецкім засьценку ля Асташына, што на Наваградчыне. Вучыўся ў Вільні ды Кракаве і ў фотамайстра Гуга Эрфурта ў Дрэздэне.

Пакуль ён жыў да 1912 пад Менскам, арандуючы маёнтак у вёсцы Перасецы, Булгак стварыў цэлую галерэю народных тыпаў і краявідаў Цэнтральнае Беларусі. Тыя здымкі, напрыклад, «Беларуская дзяўчына з-пад Клецку» або «Жабракі-беларусы пад Менскам» — клясыка нацыянальнае школы фатаграфіі.

На запрашэньне Віленскага магістрату Булгак перабіраецца ў сталіцу краю, каб стварыць вялікі фотаальбом. Тут ён шчыльна сышоўся з колам тутэйшае інтэлігенцыі, найперш з Рушчыцам і Іванам Луцкевічам. Утрох яны часта выбіраліся ў «экспэдыцыі» па старой Вільні й яе ваколіцах. Гэтак пакрысе й нарадзіўся «Віленскі альбом», які з-за амбарасаў першае вайны так і ня выйшаў.

Па вайне Булгак ізноў вяртаецца да віленскіх краявідаў і да кола старых сяброў. Фэрдынанд Рушчыц, які ўзначаліў мастацкі факультэт Віленскага ўнівэрсытэту, прапануе яму ўзначаліць лябараторыю мастацкае фатаграфіі. Булгак робіць вялікія нізкі здымкаў, прысьвечаных Наваградчыне, Белавескай пушчы й Рушчыцаваму Багданаву. У 1928 годзе ён стварыў і ўзначаліў Віленскі фотаклюб. У гэты ж час ён піша свае галоўныя працы па тэорыі й тэхніцы фатаграфіі: «Фатаграфіка», «Фатаграфічныя вандроўкі», «Бромавая тэхніка» і самы выдатны твор айчыннае фотамастацкае думкі — «Эстэтыка сьвятла».

Але вайна перарвала творчы ўзьлёт. У 1944 пад савецкімі бомбамі згарэў віленскі дом Булгака, а ў ім — самая вялікая ў нашай гісторыі прыватная калекцыя здымкаў і фотаархіў (звыш 10 тыс. твораў).

Пасьля гэтага Ян Булгак пакідае радзіму і едзе ў Варшаву, дзе кіраваў Саюзам Польскіх Фатографаў да 1947 году.

Сяргей Харэўскі


Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску60

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіст Ігар Карней расказаў, як стаў будаўніком на Азорах1

У модзе новая эра бландзінак1

Украіна абвяргае сваю датычнасць да выбухоўкі, знойдзенай каля газаправода з расійскім газам у Сербіі9

У Бразіліі прынялі закон аб сумеснай апецы над жывёламі пры разводзе

Галоўны рэдактар «Еўрарадыё» Яўген Казарцаў расказаў, як пяць гадоў працаваў на «Спутніку» і колькі зарабляў47

Шрайбман пра тое, ці паедуць масава расіяне ў Беларусь з-за блакіровак інтэрнэту і чаму гэта не праблема9

Зяленскі прыехаў у Дамаск і сустрэўся з прэзідэнтам Сірыі1

У РНПЦ траўматалогіі і артапедыі расказалі пра самыя складаныя аперацыі — некаторыя доўжацца да 11 гадзін

Вілу Мусаліні прадалі за 1,2 мільёна еўра2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску60

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць