Архіў

Паштовая скрынка

№ 16 (173), 17 — 23 красавіка 2000 г.


 Паштовая скрынка

 

Ганьне С. з Койданава. Славамір паехаў на год у Амэрыку, лістуйце туды.

Вользе І. зь Менску. Курсы добрай беларускай мовы вядзе Вінцук Вячорка. Іхны расклад можна даведацца ў ТБМ (Румянцава 13, тэл. 213-43-52).

Кастусю К. зь Менску. Нязгодныя з вашым падзелам рэлігіяў на «пазытыўныя» і «нэгатыўныя». Пошук «аптымальнай нацыянальнай рэлігіі» аддае рыторыкай. Калі нейкае вызнаньне гістарычна існавала ў Беларусі, прызнае беларускую дзяржаўнасьць і карыстаецца беларускай мовай, яно нацыянальнае. І чым не аптымальнае? Асьцеражней з асобамі. Вы іншы раз пад уплывам мо аднаго якога ўражаньня гатовыя выставіць на суд чытачоў і прыватнасьці жыцьця вядомых людзей, і імпульсіўныя ацэнкі іхнай дзейнасьці. А нехта зь іх ужо ў турме — за Беларусь — пасядзеў, і адно гэта ўжо ёсьць падставаю, каб дараваць ім вельмі многае.

Галіне Р. зь Менску, У.С. з Гомеля, Г.С. з Паставаў, Віктару А. зь Менску. Вам не спадабаліся «Дайны», Вам — «Сабачыя гісторыі», Вам — «Аб мястох крывіцкіх...», а Вам — гутарка зь Ермаловічам. Але ёсьць многа тых, хто захоплена сочыць за казкамі сабачага жыцьця, цешыцца здаровым эратызмам народных «Дайнаў» і рэнэсанснага «Здубавецьця», адкрыў для сябе М.Ермаловіча. Выказвайце свае незадавальненьні ў грунтоўных крытычных артыкулах, паспрабуйце разабрацца ў прычынах свайго пачуцьця — чаму гэтае, а ня тое. Тады мы прыслухаемся і надрукуем. Іначай трэба паважаць «законы сужыцьця» ў межах адной газэты. Сёньня газэтаў у Беларусі многа, а такая чыста беларуская, як «Наша Ніва» — адна. З гэтага выходзіць, што «НН» чытаюць беларусы самых розных перакананьняў, густаў, веку, веры. І пішуць таксама. Значыць, неадменнна будзе ў кожным нумары нешта, што некаму не падабаецца. Але трэба ставіцца цярпіма да густаў іншай часткі аўтараў і аўдыторыі. Пабольшае ў Беларусі Беларусі, паўстане 10 такіх газэтаў, як «НН», кожная для свайго кола, і кожны чытач знойдзе сваю. Але цяпер «НН» адна, і гэта дае нам унікальную магчымасьць вучыцца плюралізму й дасканаліць майстэрства карэктнай дыскусіі.

Валянціне Р. Пераклады добрыя, але творы Барона Брамбэўса маюць вартасьць хутчэй для спэцыялізаваных выданьняў па гісторыі літаратуры.

Юр’ю Ч. зь Менску. Ня згодныя з Вашымі ацэнкамі гэтага выданьня. Нам найперш кінулася ў вочы, што ў ім сьвет памылак і інтэлектуальнага прахадзімства.

Алесю А. з Полацку. «Усе прыхільна выказваліся аб “Гедыміне”, нягледзячы на тое, што спэктакль меў дзьве дзеі па паўтары гадзіны і гучаў па-беларуску», — пішаце Вы. Гэта абарыгенскае самааплёўваньне.


Каментары

Цяпер чытаюць

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай26

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Барселонай сышоў з рэек цягнік, загінуў машыніст, дзясяткі людзей паранены2

Прагноз надвор'я ад Гідраметцэнтра Расіі самы няякасны сярод канкурэнтаў. А якія мадэлі прадказваюць надвор’е найлепш?1

Былая расійская настаўніца стала вярбоўшчыцай замежнікаў на вайну супраць Украіны4

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме20

Дэвід і Вікторыя Бэкхэмы моцна не паладзілі са сваім старэйшым сынам. Ён абвінаваціў іх публічна4

Кір Стармер адмовіцца ўвайсці ў склад трампаўскай Рады міру10

Трамп: Смешна, нібыта Нарвегія не кантралюе, каму даць Нобелеўскую прэмію17

Іспанія будзе прызнаваць пратэрмінаваныя пашпарты беларусаў17

Ва Украіне хэйцяць Ціну Караль праз песню пра святло і цяпло. Яна запісала пакаяннае відэа5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай26

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць