Грамадства

Генадзь Бураўкін: "Народ ужо не дазволіць уладам так нахабна сябе паводзіць"

Выпрабоўваючы цярплівасць народа, улады перайшлі крытычную рысу. Такое меркаванне ў інтэрв’ю БелаПАН выказаў вядомы беларускі паэт і грамадскі дзеяч Генадзь Бураўкін.

Ён лічыць, што расце бездань паміж меркаваннямі афіцыйнай прапаганды і нармальных грамадзян. "Гэта трывожна і нават небяспечна", - падкрэсліў паэт. Паводле яго слоў, афіцыйныя прапагандысты ў дзяржаўных СМІ ў апошні час перайшлі мяжу, за якой "наогул няма месца павазе да сваіх суграмадзян".

"Сёння з экранаў тэлевізараў мяне пераконвалі ў тым, што ніколі ў краіне не было такога спакою і адзінства ўлады з народам, як падчас сёлетніх прэзідэнцкіх выбараў. Аднак аб якім спакоі можна гаварыць, калі некалькі дзён таму высокімі дзяржаўнымі чыноўнікамі паведамлялася аб тым, што ў краіну закінуты нейкія баевікі і тэрарысты, якія планавалі выбухі школ і нават планавалі атруціць сістэмы водазабеспячэння настоямі са здохлых пацукоў? Таму або я не разумею вялікіх хітрасцей улады, або яна зусім заблыталася ў сваіх выдумках", - сказаў Г.Бураўкін.

Ён таксама лічыць, што ніколі краіна не бачыла столькі скандальна вядомых прыезджых дзеячаў. "І калі людзі такога кшталту, як Генадзь Селязнёў і Сяргей Бабурын бясконца выступаюць у перадачах дзяржаўных тэлеканалаў, узнікае адчуванне, што не беларусы выбіраюць свайго кіраўніка, а яны. Прычым выбіраюць чалавека, які патрэбны не беларусам, а ім", - зазначыў Г.Бураўкін.

На яго думку, афіцыйныя прапагандысты ці то неразумна перагнулі палку, ці то страцілі элементарнае разуменне таго, што такое выбары і давер народа. "Пра якую дэмакратычнасць выбараў можа ісці гаворка, калі са штаба аднаго з кандыдатаў арыштавалі амаль усіх актывістаў, а старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына замест роўнага і аб’ектыўнага стаўлення да ўсіх чатырох кандыдатаў займае адкрытую пазіцыю падтрымкі аднаго з іх?" - падкрэсліў Г.Бураўкін. Ён лічыць, што народ ужо не дазволіць уладам "доўга так нахабна сябе паводзіць".

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б6

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі будуць штрафаваць за прапаганду гомасэксуальных адносін, бяздзетнасці і змены полу24

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?62

Трамп: Апошні чалавек, ад якога нам патрэбна дапамога, гэта Зяленскі57

Аляксандр Івулін жэніцца12

Трамп патлумачыў «нафтавую адлігу»: санкцыі супраць Расіі вернуць, як толькі суцішыцца Блізкі Усход8

Педагога-арганізатара з Гомеля, якая раней узначальвала ваенна-патрыятычны клуб, асудзілі па трох палітычных артыкулах2

Праз энергетычны крызіс дэманстранты на Кубе разграмілі офіс Кампартыі11

Як пакаленне Z ратуе гандлёвыя цэнтры8

Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б6

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць