Меркаванні289289

Пазьняк раскрыў новыя лубянскія карты

Лідэр КХП‑БНФ называе Мілінкевіча былым праектам Масквы і выказвае засьцярогу, што той можа ачоліць моладзевы рух. Апазыцыю Пазьняк вінаваціць у «непрадрашэнстве».

Лідэр КХП‑БНФ называе Мілінкевіча былым праектам Масквы і выказвае засьцярогу, што той можа ачоліць моладзевы рух. Апазыцыю Пазьняк вінаваціць у «непрадрашэнстве».

У падрыхтаваным да чэрвеньскага Сойму КХП‑БНФ выступе Зянон Пазьняк называе прэзыдэнцкія выбары 2006 году «лубянска‑крамлёўскім праектам групы Паўлоўскага». Паводле Пазьняка, Кангрэс фармальна канстатаваў, што Мілінкевіч, як і Казулін, цалкам выканалі сваю ролю ў гэтым праекце і павінны адысьці.

Зянон Станіслававіч адзначае ўзмацненьне левых і адкрыта прамаскоўскіх сілаў у апазыцыі. Гаворачы пра Мілінкевіча, сп. Пазьняк выказаў засьцярогу наконт імкненьня апошняга узначаліць моладзевы рух: «Але насьцярожвае той факт, што адпрацаваны лідар пачаў выяўляць недвухсэнсоўную схільнасьць узначаліць Беларускі нацыянальны маладзёвы рух (заявіў нават, што ўступае ў Малады Фронт). Можна сказаць дакладна, што Мілінкевіч атрымае магчымасьць уплываць і накіроўваць Малады Фронт, справа не абмяжуецца «моб‑шмобамі». Праз нейкі час рух загоняць у сьляпы завулак і ён рассыпецца на дробныя часткі».

Пазьняк называе Мілінкевіча «функцыянэрам зь ціхім голасам і мяккацелай усьмешачкай» і закідае таму раскол гарадзенскай арганізацыі БНФ, стварэньне канкурэнцыі ў асобе Сямёна Домаша старшыні БНФ на выбарах у 2001 г.

Апазыцыю Зянон Пазьняк вінаваціць у «непрадрашэнстве» (мабілізацыі розных пратэстных сілаў толькі на бліжняй мэце). Палітык праводзіць паралелі з падобнай ідэалёгіяй, «распрацаванай дэмакратамі‑шавіністамі яшчэ ў пэрыяд паміж 1‑й і 2‑й Сусьветнымі войнамі». Падобна расейскім эмігрантам, што «імкнуліся аб’яднаць усіх уцекачоў з СССР на барацьбу з бальшавізмам, не вызначаючы (не предрешая), што будзе пасьля перамогі», «псэўдаапазыцыя зусім не «змагаецца» з палітычнай агрэсіяй Расеі, з пагрозай незалежнасьці Беларусі, вынішчэньнем беларускай культуры і беларускага нацыянальнага жыцьця. Яны выступаюць толькі супраць дыктатуры Лукашэнкі».

На думку Пазьняка, Захад працягвае падтрымліваць антыбеларускую палітыку Масквы: «Захад, як і ў ХХ стагодзьдзі, заўсёды падтрымліваў непрадрашэнства расейскага імпэрыялізму, этнацыду беларусаў, палітычнай агрэсіі Расеі — сутнасьць канфлікту ён ва ўпор ня бачыў і не хацеў бачыць, бо гэта не адпавядала ягоным інтарэсам. Непрадрашэнская квазіапазыцыя выгадная і Захаду, і Маскве».

Сямён Печанко

Простая мова:
З. Пазьняк: «Увогуле, мы недаацэньваем гэтага функцыянера, ашукаўшыся яго ціхім голасам і мяккацелай усьмешачкай. У 90‑х гадах, калі яго накіравалі з высокай намэнклятурнай пасады «ў дэмакратыю» ачольваць «рэсурсны цэнтр» і арганізацыю «Ратуша», менавіта ягоная «рэсурсная» дзейнасьць найбольш паспрыяла вытоптваньню самай моцнай гарадзенскай арганізацыі БНФ і падрыхтавала там раскол Фронта. У 2001 г. ён узначаліў каманду Домаша, якога «адпаведныя сілы» (будзем так казаць) выставілі адмыслова супраць старшыні БНФ. Праект крамлёўскай групы Паўлоўскага ў 2006 годзе ён выканаў вельмі добра і па «планцы» і па выгасаньні пратэстных настрояў (тое ж самае і ў гэтым годзе — 25 сакавіка, прапановы супрацоўніцтва з Лукашэнкам, падтрымка расейскай палітыкі ў Беларусі і г.д.).»

Каментары289

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла7

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў малады польскі дэпутат — адзін з самых папулярных у сацсетках8

У Мінску мужчына напаў на кіроўцу, які асляпіў фарамі ягоную былую жонку2

Зяленскі прыляцеў на перамовы ў Азербайджан — AFP2

У Варшаве ўлады вырашылі адстраляць дзікоў, якія непамерна распладзіліся ў горадзе. Аднак людзі пратэстуюць17

Нетаньяху паведаміў, што захварэў на рак, але вылечыўся

У Сэндайскім скверы ў Мінску зацвіла сакура ФОТАФАКТ

У Гомелі мужчына пабіў каля царквы бацюшку2

«Веру, што сілавікі могуць інакш». Наста Лойка расказала пра зняволенне, ГУБАЗіК і стакгольмскі сіндром26

«Яндэкс Ежа» ў Беларусі раз на тыдзень будзе дастаўляць заказы задарма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла7

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць