Архіў

Алесь Кудрыцкі. Жывы чалавек

№ 50 (207), 11 — 18 сьнежня 2000 г.


 Жывы чалавек

Крыўдна цяпер тым, каму споўнілася 18 год у другой палове 1994-га. Вось ужо шэсьць гадоў яны маюць права галасаваць на прэзыдэнцкіх выбарах і роўна столькі ж часу ня маюць як выкарыстаць гэтую магчымасьць. Няма выбараў.

Нашую моладзь на выбары водзяць калёнамі. Цэлымі інтэрнатамі йдуць крэсьліць прозьвішчы ў бюлетэнях. Аднак рэдка хто ўспрымае гэтыя кампаніі як выбары — хутчэй як прымусовыя працы па “ўборцы тэрыторыі”. А сапраўдных выбараў хочацца. Выбары моладзі яшчэ не абрыдлі, бо яна ня ведае, што гэта такое.

Моладзь зь цяжкасьцю разумее, чаго хоча апазыцыя.Чаму? Таму, што яе, моладзь, адвучылі ад думкі, што выбары зьмяняюць людзей ва ўладзе, прыносяць навіны, што Лукашэнка — толькі адзін з мноства прэзыдэнтаў, якія будуць у краіне за наступнае стагодзьдзе. Моладзь ня ведае, што прэзыдэнты мяняюцца — такога яшчэ не здаралася ніколі.

За шэсьць год каманда Лукашэнкі стварыла першаклясны дэвіз для перадвыбарчай агітацыі, які штодня гучыць з тэлевізараў ды радыё: “Сёньня прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка…” “ПрэзыдэнтЛукашэнка” — гэта сапраўдны брэнд. Парада апазыцыйным “піарнікам” — ня бойцеся сьмела прывучаць людзей да словазлучэньня “Прэзыдэнт ***”, тады людзі павераць у тое, што зьмены магчымыя.

Якога прэзыдэнта чакае моладзь? Відавочна, маладога. З маладымі думкамі, тварам, постацьцю. Прэзыдэнта, якога можна сустрэць на вуліцы, паразмаўляць. Жывога чалавека, а ня мэдыя-ляльку. Прэзыдэнта, які можа па-добраму ўсьміхнуцца з фатаздымку ды парагатаць з тэлеэкрану.

Хочацца новага чалавека, які ўмее і рабіць, і размаўляць. Чыіх посьпехаў захочацца дасягнуць. Чые словы можна будзе паўтарыць пры выпадку ды выдаць за свае. Моладзь будзе галасаваць за таго, да каго жадае быць падобнай. Калі ты малады, табе хочацца зрабіцца самастойным. Таму моладзь прагаласуе за незалежнага чалавека, які не зьлякаецца выказваць свае ўласныя думкі.

Спадару кандыдат, не кажэце: “Калі я стану прэзыдэнтам, дык зраблю…” Моладзь жадае пачуць: “Я стану вашым прэзыдэнтам ды зраблю…” Калі вы ня ўпэўненыя ў сваёй перамозе, значыцца, вы ня ўпэўненыя ў тым, што падыходзіце Беларусі. Калі вы не падыходзіце Беларусі, чаго лезеце ў прэзыдэнты?

Многім нашым кандыдатам у кандыдаты ў прэзыдэнты бракуе ўпэўненасьці ў перамозе. Нягледзячы на гэта, жаданьня сесьці ў крэсла хапае. Прапаную тэст для кандыдата: ці вам калі-небудзь сьнілася, што вы зрабіліся прэзыдэнтам Беларусі? Адказ “не”: або вы вельмі сьціплы чалавек, або вы штодня працуеце дзеля сваёй перамогі і засынаеце, як забіты. І першае, і другое няблага. Адказ “так”: ведайце, што акрамя вас, нікому больш такі сон ня сьніўся. Прачынайцеся ды пачынайце працаваць.

Алесь Кудрыцкі


Каментары

Цяпер чытаюць

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст1

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускамоўны рэпер Лайтовы выпусціў свой першы альбом3

У Мінску пацыент збіў стаматолага, а зубы яму палячылі ў іншым кабінеце

У Беларусі пачалі прадаваць красовер BelgeeX50+5

Менеджара па продажах буйной міжнароднай агракампаніі асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

У Мінску сярэдні заробак складае чатыры тысячы рублёў8

Кацярына Ваданосава патлумачыла, чаму выйшла з выбарчага блока Латушкі11

Каця Вінаградава з СМА стала першай беларускай, якая атрымала ўкол Itvisma

«Пасажыры прасілі знізіць хуткасць». Названыя прычыны ДТЗ з маршруткай у Светлагорскім раёне, дзе загінулі шэсць чалавек1

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст1

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць