Архіў

Адкрыты ліст Супраць пабудовы нафтаперапрацоўчага заводу

№ 4 (213), 22 — 29 студзеня 2001 г.


 

Адкрыты ліст Супраць пабудовы нафтаперапрацоўчага заводу

Мы, грамадзяне Беларусі, сябры шэрагу грамадзкіх аб’яднаньняў, дасылаем гэты ліст усім, каму неабыякавы лёс Беларусі, а таксама тым, хто павінен вырашаць праблему, аб якой гаворка пойдзе ніжэй.

27.09.2000 г. у выканкам Віцебску быў пададзены ліст супраць пагрозы, якая будзе парушаць экалягічную раўнавагу ў рэгіёне. Пагроза гэтая — пляны будаўніцтва голдзінгам “Лукойл” і Цюменскай нафтагазавай кампаніяй нафтаперапрацоўчага прадпрыемства ў СЭЗ “Віцебск”. Адказу на гэты ліст не было атрымана.

Расейскі бізнэс не цікавіцца тым, што ў нашай моладзі і насельніцтва ў цэлым катастрафічна горшае здароўе. Так сьведчаць справаздачы прызыўных мэдкамісіяў, а таксама вынікі штогадовых прафіляктычных аглядаў.

На гэтым фоне цынічна выглядае публікацыя ў гарадзкой газэце “Віцьбічы” ад 20 ліпеня 2000 г. У артыкуле малююцца прывабныя пэрспэктывы напаўненьня дзяржаўнага бюджэту на два мільёны даляраў штогод за кошт функцыянаваньня вышэйазначанага прадпрыемства. А ў якіх адзінках тады лічыць здароўе, якое будзе страчана жыхарамі Віцебску?

Сёньня наша дзяржава — самы буйны прадпрымальнік, які ўсё ўзяў у свае рукі, і, як вынікае з вышэйсказанага, ня думае аб здароўі шараговых грамадзянаў і лічыць толькі грошы ў “сваёй кішэні” (бюджэце).

Зыходзячы з гэтага і не спадзеючыся на вырашэньне дадзенага становішча ўладамі, група грамадзянаў Віцебску стварыла ініцыятыўную групу, якая ўжо сабрала каля пяцісот подпісаў супраць плянаў будаўніцтва экалягічна небясьпечнага прадпрыемства, і гэты збор мусіць працягвацца.

Мы патрабуем адмены гэтага праекту і падачы інфармацыі пра яго адмену ў сродках масавай інфармацыі.

У тым выпадку, калі нашыя законныя патрабаваньні ня будуць выкананыя, мы пакідаем за сабою поўную свабоду дзеяньня ў межах існуючага заканадаўства.

Аксімовіч Сяргей, Селюк Зьміцер, Уткіна Сьвятлана,
Прыходзька Барыс ды яшчэ сем подпісаў.

 

Дадатковую інфармацыю мажліва атрымаць у прадстаўнікоў ініцыятыўнае групы: Аксімовіча Сяргея (0212) 61-70-37, 210015, Віцебск, пр.Чарняхоўскага 9-47; Селюка Зьмітра (0212) 37-21-86, 210000, Віцебск,
вул.Суворава, 13-5.


Каментары

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская паведаміла, што перамагла рак4

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

Шаблярогая антылопа была ўжо знікла з дзікай прыроды, але цяпер зноў скача па сахельскіх саванах2

Цэны на нафту ўпалі на фоне навін пра аднаўленне перамоў паміж ЗША і Іранам

У цэнтры Мінска прадаецца кватэра-музей. Там антыкварная мэбля і вялікія пакоі8

Беларускі дальнабойшчык скраў з шведскага порта кантэйнер з бананамі. А ў ім паўтары тоны какаіну на $156 мільёнаў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць