Архіў

Посуд японскі, сэрвіс беларускі

№ 24 (233), 11 чэрвеня 2001 г.


 Посуд японскі, сэрвіс беларускі

Выстава японскай керамікі адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музэі ў Менску. У нас таксама спрадвеку рабілі з гліны мноства самых розных рэчаў — ад посуду да цацак. Заўсёды цікава паназіраць, што могуць зрабіць з таго самага матэрыялу людзі з абсалютна іншым сьветаглядам.

 

Зазначу адразу, у японцаў зьдзівіць артымалася. Посуд самых разнастайных формаў — ад традыцыйнай да неверагодна мадэрновай — то нагадваў знаходкі беларускіх археолягаў, то прыводзіў на памяць карціны Лёніка Тарасэвіча. Асабліва ўразіла талерка са зробленай знарок расколінай: галубы, якія ўпрыгожвалі посуд, нібыта імкнуліся зьляцець з малюнка і сваім памкненьнем разьбівалі талерку...

Арганізатары выставы зь японскага боку — Японскі фонд і японскае пасольства ў Беларусі — зрабілі ўсё, каб зацікавіць гледачоў. Раздаваліся часопісы “Nipponia”, буклеты, прысьвечаныя Японіі, каляровыя рэклямныя афішкі выставы. Былі й прэс-рэлізы па-расейску й па-беларуску.

Беларускі тэкст прэс-рэлізаў (як пазначана, пераклад Ю.Піскуна) зеўраў такімі “чорнымі дзіркамі” й “белымі плямамі”, што нават згадваць сорамна. На шчасьце, прамінуліся тыя часы, калі беларусы радаваліся кожнай падачцы. Гонар падказвае, што нельга называць беларускамоўнымі тэксты, дзе пасьлядоўна прапускаюцца скарачэньні над “ў” і кропачкі над “ё”. І нельга называць беларускамоўнымі тэксты, дзе русізмы сустракаюцца бадай у кожным сказе. І нельга ўвогуле называць пісьменным гэткі сказ: “Не гледзячы на тое, што з пачатку 17 ст. Токіо быў палітычным і культурным цэнтрам краіны, але паколькі гліняных радовішчаў там не існавала, таму Токіо не быў традыцыйным цэнтрам ганчарства”. Адчуваецца ў такім перакладзе ўсё хараство японскае мовы. Ці вычытваў гэта хоць хто, апроч “перакладчыка”? А ці вычытваў нехта ўпарта паўтараныя словы “цэрэмонія” і “парцэляна”?

Дый прэзэнтацыя выставы была арганізаваная — абы з рук. Арганізатары не ўлічылі акустыку памяшканьня, і да часткі прысутных даляталі толькі ўрыўкі фразаў: “Часовы павераны ў справах Японіі...”, “намесьнік культуры...” (менавіта так!). Аднак уражаньне ад прыгожай выставы ня змажаш такімі недарэчнасьцямі. Застаецца хіба спадзявацца, што наступным разам японская “дзяржпрыёмка” пракантралюе “нашых перакладчыкаў”.

Дзя Дзэн Ка


Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»2

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна пашкодзіла пяць цэхаў на заводзе па вытворчасці кампанентаў для «Арэшніка» і іншых ракет2

У Мінску на месцы былога аўтацэнтра Audi і Porsche будуць прадаваць Geely5

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

Раптоўна памёр 43‑гадовы камандзір узвода мінскага АМАПа50

У Мазыры запусцяць транспарт з поўным аўтапілотам

Кніга Насты Рагатко выйшла па-беларуску22

У Мінску забаранілі яшчэ адзін культурніцкі праект2

Першыя крыптабанкі зарэгістравалі ў Беларусі6

Егіпет папярэджваў Нетаньяху пра магчымы напад з Газы за некалькі дзён да 7 кастрычніка10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»2

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць