Архіў

Беларусь праз 100 гадоў

№ 31 (240), 30 ліпеня 2001 г.


Беларусь праз 100 гадоў

Звышдужыя коні

Рэльеф, расьлінны і жывёльны сьвет на нашай тэрыторыі за сто гадоў практычна ня зьменяцца. Зацягнуцца азонавыя дзіркі. Рэкі й азёры стануць больш паўнаводнымі, глыбокімі, суднаходнымі й рыбнымі. На рэках збудуюць шмат гідраэлектрастанцыяў.

У космасе над Беларусяй будуць вісець генэратары сонечнага цяпла й сьвятла. Падача іх на нашую тэрыторыю будзе рэгулявацца зь Зямлі пры дапамозе спэцыяльнай электронікі. Атамныя й цеплавыя электрастанцыі зьнікнуць зусім.

Ніякіх новых расьлінаў ня зьявіцца, за выключэньнем спэцыяльна выведзеных генэтыкамі. Застануцца тыя самыя дрэвы, кусты, травы, ягады, грыбы. Зьбіраць будуць толькі сьпелыя журавіны, а ня горка-кіслыя й зялёныя, як зьбіраюць цяпер. А з грыбоў — пераважна баравікі, і прытым дарослыя, а не маладзенькія пупсікі. На радыяцыю правяраць ужо нічога ня будуць. Аціхне чарнобыльскі псыхоз, але ўзьнікне праблема кшталту Карабаху: тэрыторыі, атручаныя радыяцыяй, самачынна заселяць чужаземцы з Каўказу, якія захочуць стварыць там аўтаномію.

У басэйнах Заходняй Дзьвіны й Нёмана ізноў будзе многа вугроў ды іншай каштоўнай рыбы. Яршоў, кілбуноў, сяляву калі і будуць лавіць, дык хіба дзеці і для катоў.

Цераз 100 гадоў у Беларусі звышдужыя коні, выведзеныя генэтыкамі, заменяць трактары “Беларусь”. Будуць выведзеныя таксама пароды сабак і катоў, здольных вывучаць мовы й размаўляць са сваімі гаспадарамі, але іхны слоўнікавы запас будзе абмежаваны.

На Лысай гары паўстане касмадром, каб рабіць турыстычныя палёты ў космас і на іншыя касмадромы Зямлі.

Цераз 100 гадоў ня будзе парлямэнтаў, прэзыдэнтаў, міністраў, судоў, турмаў. Усе дзяржавы стануцца проста гаспадарча-культурнымі адзінкамі Зямлі. У Маладэчне разьмесьціцца Інтэрнацыянальны гаспадарча-культурны цэнтар імя Г.Карпенкі, каб кіраваць гаспадарча-культурнымі справамі ўсіх краін. На працу туды возьмуць толькі найлепшых спэцыялістаў, адабраных па конкурсе, з дапамогай кампутараў. Сусьветны цэнтар будзе зьвязаны з нацыянальнымі цэнтрамі, а тыя, праз пэрсанальныя кампутары, — з грамадзянамі ўсіх краінаў. Кожны зможа атрымаць вычарпальны адказ на любое пытаньне, націснуўшы адпаведную кнопку. Ва ўсім сьвеце людзі стануцца памяркоўнымі, разважлівымі; будзе згода і дастатак у кожнага .

У гэтым стагодзьдзі дзясяткі мільёнаў людзей мангольскай расы, пераважна кітайцы, без вайны абжывуць Далёкі Ўсход і ўсю цяперашнюю расейскую тэрыторыю. У Расеі другой дзяржаўнай мовай стане кітайская. Дзьвюхгаловага арла кітайцы заменяць драконам. Надпісы й шыльды ўсюды будуць пераважна па-кітайску. На тэрыторыі Расеі кітайцы зьядуць усё, што расьце і жыве на зямлі, плавае ў вадзе і лётае ў паветры; яны будуць асыміляваць расейскую нацыю, жэнячыся з расейскімі красунямі.

Беларусь застанецца буфэрнай зонай паміж новымі манголамі і Захадам. NATO не дапусьціць акупацыі Беларусі, дый самі кітайцы ня будуць вельмі на яе квапіцца. Адно прымусяць многае перарабіць на нацыянальны лад, каб выглядала так, як у часе першага нашэсьця манголаў. Беларусь будзе перайменаваная ў Крывію, уся расейска-бальшавіцкая тапаніміка зьменіцца на крывіцкую. Усіх беларусаў загоняць у Дзьвіну, каб адмыць дрэнь, што наліпла з часоў Полацкага княства.

Фізычнае адраджэньне нацыі застанецца найбольш актуальнай праблемай праз 100 гадоў. Беларускія генэтыкі зробяць спробу выводзіць беларусаў у апаратах, кшталту інкубатараў. Але гэты спосаб шырока не распаўсюдзіцца, бо супярэчыць чалавечай прыродзе.

Кітайцы прымусяць суседзяў вярнуць нам усе забраныя ў нас этнічныя землі Смаленшчыны. NАТО падтрымае гэтую ідэю.

Па ўсёй Крывіі паўстануць помнікі змагарам за свабоду Беларусі. Так, у Менску паставяць помнік расейцу Валер’ю Шчукіну. Ён будзе стаяць на цяперашняй вуліцы Акрэсьціна ў Менску, якую таксама назавуць у гонар Шчукіна.

Янка Мірон

 

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства6

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят20

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

Грозеў расказаў, што адрознівае заходнія спецслужбы ад расійскіх7

У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон

«Мы павінны быць гатовыя»: Наўседа заявіў пра магчымасць удзелу Літвы ў абароне Украіны9

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства6

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць