Архіў

Паштовая скрынка

№ 43 (252), 22 кастрычніка 2001 г.


Паштовая скрынка

 

Сьвятлане Р. зь Берасьця. У Вашым допісе багата агульнае інфармацыі, якую можна знайсьці ў энцыкляпэдыях ды гістарычных даведніках. За сухімі біяграфічнымі фактамі ня бачна Езавітава-чалавека: былі ж у яго па-за грамадзка-палітычнай дзейнасьцю сям’я, сябры, любімыя кнігі. Жывыя шчэ людзі, якія яго ведалі, — во каб у іх папытацца, што памятаюць!

Паўлу С. зь Менску. Як для газэты, апавяданьне Вашае крыху завялікае і праз гэта недастаткова дынамічнае. Гумар распыляецца на 15-ці старонках. Паспрабуйце дапрацаваць.

Зьмітру П. зь Менску. Зьвярніцеся ў рэдакцыю, каб вычытаць Вашу навэлю пасьля рэдагаваньня.

Максіму Ш. з Прагі. Калі падсумаваць, Ваша думка такая: беларускі нацыянальны праект дэградуе, нацыянальная энэргія згасае, нацыя стаіць на мяжы фізычнага зьнікненьня. Такая ацэнка мае права на існаваньне, хоць яе не назавеш рацыянальнай ці арыгінальнай. Але каб гэткае было надрукавана, выкладзіце яе належным чынам, у пэўным жанры — артыкулу, эсэ, ліста ў рэдакцыю, паэмы. У форме водгуку на другасныя творы — не прачытваецца. Гэта як сьцьвердзіць неіснаваньне Бога ў форме водгуку.

Паўлу В. зь Берасьця. Выпускаць газэту каляроваю немагчыма з грашовай прычыны. Бо ня толькі друк падаражэе, але й для вёрсткі газэты патрэбныя лепшыя кампутар, прынтэр і сканэр, бязь іх прыгожых колераў не дасягнуць. Няма й дастатковага архіву каляровых фатаздымкаў. Суцешцеся іншым: з Новага году газэта будзе выходзіць не на 12, а на 16 старонках штотыднёва. Падпісвайцеся на газэту, а таксама падпісвайце суседнія бібліятэкі, школы, заводы, больніцы, і ў газэты хутчэй стане грошай на каляровы друк.

Арцёму В. зь Менску. Малюнак Ваш гэткі самы злосны, як і папярэдні. Апроч таго, ён даволі павярхоўны — як па задуме, так і па тэхніцы выкананьня.

Уладзіславу Ж. зь Менску. Дзякуй за ліст. Пастараемся даваць у газэце яшчэ больш пазытываў.


Каментары

Цяпер чытаюць

У Данецку ўзарвалі забойцу генерала ўкраінскай разведкі. Пра аперацыю маўчалі больш за месяц

У Данецку ўзарвалі забойцу генерала ўкраінскай разведкі. Пра аперацыю маўчалі больш за месяц

Усе навіны →
Усе навіны

Брытанцы выбралі ікону стылю ўсіх часоў7

Паліцыя шукае па ўсёй Еўропе дыверсанта, падазраванага ў атаках на энергасеткі Германіі15

Уіткаф і Кушнер упершыню прыехалі ва Украіну1

Жанчына паказала стан туалета ў «Белмытсэрвісе» ў цэнтры Мінска. Там папрасілі прабачэння8

У Маскве жанчына нарадзіла ў 60 гадоў. Яйцаклеткі яна замарозіла 15 гадоў таму

На Камароўцы ў Мінску пачаўся сезон грыбоў. Пачым прадаюць баравікі і лісічкі3

Беларуса асудзілі ў Маскве за крадзеж з сэкс-шопа5

Нямецкая прыватная ракета ўпершыню выйшла на арбіту1

Японія запатрабавала дэмантаваць у Хабараўску помнік савецкаму салдату, які паставілі два дні таму44

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Данецку ўзарвалі забойцу генерала ўкраінскай разведкі. Пра аперацыю маўчалі больш за месяц

У Данецку ўзарвалі забойцу генерала ўкраінскай разведкі. Пра аперацыю маўчалі больш за месяц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць