Архіў

Танцы ў “Акварыюме”

Імпэт

Бізнэсовец Зьміцер Дайнэка выкупіў альбом “Partyzone” і задарма раздаў слухачам.

У суботу 7 сьнежня БМА ладзіла “Вольныя танцы”, што аб’ядналі ў сабе адразу тры падзеі: першы за год канцэрт “Крамы”, прэзэнтацыю альбому сёлетніх пераможцаў “Басовішча” — гурту “Partyzone” плюс вяртаньне на сцэну “Імпэту” з новымі песьнямі. Такім чынам, набыўшы адзін квіток у “Акварыюм”, можна было паслухаць тры сольныя канцэрты розных па стылю камандаў.

Імпэт
Прыхільнікі “Імпэту” так і не пачулі колішні гіт гурту — “Зусім няпроста”, а ўсе астатнія песьні зьмешаліся ў нейкую гукавую (з-за апаратуры) і моўную кашу (беларуска-расейска-ангельскія тэксты каманды было досыць цяжка разабраць). Адну з песьняў вакалістка Дана прысьвяціла “Музыкальной газете” — дагэтуль ніхто, здаецца, песень пэрыядычным выданьням не прысьвячаў. Але з-за невыразнага гуку ў залі было досыць цяжка зразумець ідэю тае кампазыцыі.

З выхадам “Крамы” заля заварушылася — пасьля леташняе прэзэнтацыі дыску “Хавайся ў бульбу!” бачыць музыкаў на сцэне не даводзілася. Публіка, ссумаваўшыся па “Краме”, “адрывалася” пад старыя гіты кшталту “Сьветлага анёла” або “Што дапаможа нам”. Новых песень Варашкевіч не сьпяваў. “А хто прыдумаў, што гурт павінен выпускаць па альбоме ў год і пасьля яго прэзэнтацыі ўжо рыхтаваць наступны? Гэта бязглузьдіца — мы будзем граць і запісваць што жадаем і калі жадаем”, - сказаў ён карэспандэнту “НН” пасьля канцэрту.

І ўсё ж вечарына задумвалася пад экстрэмальны гурт “Partyzone”. Хлопцы прэзэнтавалі альбом “Трэба рабіць”. Падчас іх выступу адзін з гледачоў — бізнэсовец Зьміцер Дайнека выкупіў усе наяўныя (каля шасьці дзясяткаў) касэты з новым альбомам і раздаў слухачам. “Слухайце толькі беларускае. Гэта краіна будзе нашай”, -- сказаў Дайнека, калі яго выклікалі на сцэну.

Сяргей Будкін

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў1

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў

Усе навіны →
Усе навіны

Частку Еўропы накрыла моцная спёка — аж да 40°C1

«Уся Канстанцінаўка сёння — шэрая зона». Што цяпер робіцца ў ключавым горадзе на фронце ў Данбасе3

Знакаміты зубр каля трасы M1 нарэшце пачаў «дыхаць»4

Еўракамісія пра ўльтыматум Зяленскага: Вядома, Украіна мае права абараняцца68

Беларус зрабіў самаробны мотавел на сонечных батарэях і сам прыехаў на ім на радзіму з Дагестана6

Скончылася гісторыя з вароніным гняздом, звітым на будаўнічым кране ў «Мінск-Свеце»1

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі, абвясцілі «тэрарыстам» — але вызвалілі2

Памёр былы купалавец Міхаіл Маеў1

Расія перакінула для абароны Масквы комплексы СПА з фронту2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў1

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць