Архіў

Выбары ў Барсавет

Алесь Грыцавец — 1970 г.н., кіраўнік тэрма-гальванічнага ўчастку Баранавіцкага аўтаагрэгатнага заводу, сваяк лётчыка-героя Грыцаўца.

Выбары дэпутатаў у Берасьцейскі абласны савет у Баранавічах сёлета пройдуць як у савецкія часы. Усе сем акругаў бэзальтэрнатыўныя. Усе кандыдаты — вылучэнцы ўладаў. Усе яны спрабуюць таксама патрапіць у мясцовыя саветы.

Алесь Грыцавец — 1970 г.н., кіраўнік тэрма-гальванічнага ўчастку Баранавіцкага аўтаагрэгатнага заводу, сваяк лётчыка-героя Грыцаўца.
На 36 месцаў у Баранавіцкі гарсавет балятуюцца 64 кандыдаты. Нягледзячы на такую вялікую колькасьць, у 18 акругах па адным кандыдаце. Усе яны — вылучэнцы ўладаў.

Сярэдні век кандыдатаў у мясцовыя саветы — 48 гадоў. Самаму маладому — 19 (беспартыйны навучэнец каледжу лёгкай прамысловасьці), найстарэйшаму — 77 гадоў (мэтадыст гарадзкога ўпраўленьня адукацыі, ідзе ад КПБ). Кіраўнікоў, намесьнікаў, камандзіраў часьцей — 16, настаўнікаў — 18 (зь іх 15 дырэктараў школаў, каледжаў, ВНУ), дактароў — 10 (тых, што займаюць кіроўныя пасады, — 8). Ідуць ва ўладу толькі 2 прадпрымальнікі. Таксама абіраюцца ваенкам гораду і цяперашні старшыня гарсавету Ўладзімер Стахноў (гэтыя — безальтэрнатыўна).

Партыі разам здолелі зарэгістраваць 19 чалавек: БНФ — 2, БСДП (НГ) — 7, АГП — 3, ПКБ — 3, КПБ — 4. «Ад АГП ў Баранавічах ішло 6 чалавек, зарэгістравана толькі 3.

Віктар Карлінскі — 1955 г.н., старшыня ЖСК-38, старшыня баранавіцкай БСДП (НГ).
Віктар Карлінскі — 1955 г.н., старшыня ЖСК-38, старшыня баранавіцкай БСДП (НГ).
Улады адсеялі кіраўніцтва. Засталіся шараговыя сябры, маладыя людзі да 25 гадоў. Усе зарэгістраваныя займаюць шараговыя пасады на сваіх працах (мэханікі, доктар), што дае падставу спадзявацца на падтрымку простых выбарцаў», — кажа Алесь Хоміч, кандыдат ад лібэралаў.

Мясцовыя філіі дэмакратычных партый ня здолелі падзяліць акругі. Толькі выпадкова іх кандыдаты не сутыкнуліся. «Пападаньне» адбылося толькі аднойчы — па акрузе №7 ідуць Алесь Кісель ад АГП і старшыня баранавіцкай БСДП (НГ) Віктар Карлінскі. Гэта адно дадае шанцаў трэцяму суперніку, Аляксандру Разумаву, намесьніку дырэктара ЗАТ «Атлянт».

Усе партыйцы маюць у акругах канкурэнтаў. Найбольш прэтэндэнтаў на ўчастку №17 — 4 чалавекі. Менавіта там балятуецца старшыня баранавіцкай Рады БНФ Алесь Грыцавец. Але ён здавацца не зьбіраецца. «Хаджу ад дзьвярэй да дзьвярэй, — кажа Грыцавец. — Людзі злыя на ўладу — за рост квартплаты».

На пратэстныя настроі разьлічваюць усе апазыцыйныя кандыдаты.

Руслан Равяка, Баранавічы

Каментары

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна19

У Мінску рэстаўруюць найстарэйшы інтэрнат БНТУ на праспекце Незалежнасці

Беларус у Гомелі паказаў, як расіянін прыпаркаваў машыну18

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць