Архіў

Што слухаў, што пачуў

Мы слухаем музыку. Інтэнсіўнасьць слуханьня залежыць ад веку, густу, наяўнасьці сродкаў праслухоўваньня. Аўтамабілісты слухаюць болей, бо маюць магнітолы ці CD-чэйнджэры. Офісныя работнікі слухаюць FM-станцыі. Просты народ глядзіць тэлевізар, запоўнены таннай музыкай, якая фармуе ягоныя густы.

Мэталёўцы слухаюць мэтал. Панкі слухаюць панк. Зрэшты, найчасьцей гэта зь імі адбываецца ня цягам жыцьця, а падчас юнацтва і раньняе маладосьці. Бо панкі з мэталёўцамі маюць уласьцівасьць пераўтварацца ў офісных работнікаў, аўтамабілістаў ці просты народ…

Я таксама слухаю музыку. І калі журналісты пытаюцца: «Які ваш любімы гурт, вашая ўлюбёная музыка?» — яны не атрымліваюць адказу. Гэта тое самае, што адказваць на пытаньне пра ўлюбёную кнігу. Цікавых, геніяльных і проста выдатных кнігаў безьліч. І кожная прывабная па-свойму. Тое ж з гуртамі, музыкамі й кампазытарамі. Улюбёны гурт бывае ў 16 гадоў. Пасьля ты папросту нешта вылучаеш для сябе з акіяну сусьветнае музыкі.

Ня так даўна я паглядзеў на нейкім эўрапейскім музычным канале маленькі канцэрцік гурту «Queens of the Stone Age». Спачатку кінулася ў вочы, што на бубнах грае былы драмэр «Nirvana» і цяперашні лідэр «Foo Figters» Дэйв Грол. Потым зацікавіла ўласна музыка. Потым падалося цікавым тое, што тры песьні сьпявалі тры розныя асобы: першую — асноўны вакаліст, другую пракрычэў басіст, а трэцюю прасьпяваў чалавек, які да і пасьля гэтае песьні на сцэне не зьяўляўся. Праз пэўны час я паглядзеў кліп на песьню «No One Knows». Распавядаць сюжэт кліпу — справа няўдзячная, папросту раю яго паглядзець. Дарэчы, і песьня вартасная. Пасьля ўсяго гэтага я не ўстрымаўся ад праслухоўваньня апошняга дыску «Q.O.T.S.A». Назва — «Songs for the Deaf». Музыка сьвежая, без уплываў модных кораў, рэпкораў і хіп-хопаў.

Я ня супраць вышэйзгаданых музычных стыляў, для ўсяго ў сьвеце мусіць быць сваё месца, і нічога (у музыцы) ня варта ненавідзець і выкрэсьліваць. Папросту надакучае, калі ўсе граюць прыкладна адно і тое. Гэтыя ж хлопцы ствараюць цікавыя незаштампаваныя песьні. Апроч парачкі нуднаватых шматчасткавых канцэптуальных кампазыцыяў, альбом вельмі ўдалы, запісаны адмыслова «непапсова», гэткім «мыльнаватым», нявострым гукам. Да ўсяго, гітары гучаць нямодна, так бы мовіць, няма «валу». Быццам бы гэта выдае на хібы запісу. Але насамрэч альбом стварае нейкую таямнічую дзіўнаватую атмасфэру, зацягвае ў свае хваравітыя нетры. Вакаліст пяе без асаблівае напругі, нейкім «нетутэйшым» голасам, які даволі арыгінальна кладзецца на хрыплае гітарна-бубнова-басовае тло. Гучыць сьвежа, прыцягвае ўвагу. Калі каго зацікавіла, дык на старонцы www.QOTSA.com ёсьць інфармацыя пра гурт, яго радавод у выглядзе фамільнага дрэва: там можна паглядзець, хто калі прыйшоў у гурт, хто калі куды сышоў.

І на заканчэньне: гэтая каманда нагадала мне, што рок-н-рол у сваіх размаітых праявах — гэта таксама мастацтва.

Лявон Вольскі

Каментары

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У 45 гадоў памёр вядомы гомельскі прапагандыст Станіслаў Галкоўскі8

У ЗША вынеслі прысуд беларусцы, якую судзілі за пастаўкі авіяцыйнага абсталявання ў Расію2

ЗША прасоўваюць ідэю аднаўлення паставак расійскага газу ў Еўропу праз Украіну6

Чацвёра ўдзельнікаў эксперыменту NASA выйшлі з ізаляцыі пасля 378 дзён на «Марсе»1

«Я зрабіў сэлфі каля будынка КДБ». Уладальнік «Новага зроку» запэўнівае, што таемна з'ездзіў у Мінск17

Ва Украіне і Расіі ўзламалі сістэмы апавяшчэнняў. Людзям прыходзілі паведамленні пра хімічную небяспеку і ядзерную пагрозу1

Сёння Дзяды — дзень памяці продкаў2

20‑гадовы Андрэа Кімі Антанелі датэрмінова стаў чэмпіёнам «Формулы-1» у сезоне-20261

Беларуска пазнаёмілася анлайн з інданезійцам і праз тры месяцы выйшла за яго замуж, папярэдне прыняўшы іслам32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць