Архіў

Хранічны насмарк у часы глёбкі

Навіна пра тое, што расейцы, незадаволеныя выбрыкамі бацькі, зьбіраюцца ўзьняць цэны на энэрганосьбіты, прыемна ўзрадавала. Беларусам зноў пашчасьціла. Таксай за ўваход у вольны капіталістычны рынак будзе ўсяго некалькі тысячаў адмарожаных членаў і хранічны насмарк — наступствы перабояў з гарачай вадой у наступную зіму.

Гэта, паверце мне, дробязь. Кітайцаў, якія не хацелі адчыняць гавані іншаземцам, абстрэльвалі з карабельных гарматаў і падсаджвалі на опіюмную шырку, бэнгальцаў — канкурэнтаў брытанскіх тэкстыльшчыкаў — марылі голадам, а арабаў, якія нацыяналізавалі Суэцкі канал, фугасілі бомбамі.

Асабістым псыхалягічным фактарам беларускай школы выжываньня ў рынкавых умовах стане душэўны патрыятычны жар. Аргумэнтуючы сваю палітыку, Лукашэнка пачне «юзаць» ідэю незалежнасьці, чым зноў загоніць правую і левую апазыцыю ў стан крызысу жанру.

Правым апазыцыянэрам — лёгка. Будуць і далей бубніць сваю мантру пра добрага цывілізаванага інвэстара з Захаду з сацыяльна адказнай этыкай. Тое, што адзін зь іх — нямецкая кампанія — плянаваў узьвесьці ў Курапатах жылы комплекс, іх не пераканае. Як і тое, што гістарычна першымі інвэстарамі на пэрыфэрыі заўсёды былі экс-калянізатары. У былых афрыканскіх францускіх калёніях вяршкі з прыроднай рэнты здымае «Elf», у брытанскіх — «British Petroleum» і г.д. Увесь сьвет такім чынам і прыйшоў да рынку.

Для шматлікіх левых нацыянал-папулізм куды прывабнейшы за дыктат замежных манаполій. У Конга-Кіншаса, па тэрыторыі прыблізна роўным Эўразьвязу, напярэдадні вызваленьня ад бэльгійцаў было ўсяго дзевяць тубыльцаў з вышэйшай адукацыяй. Падчас праўленьня мясцовага князька Мабуту Сэсэ Сэка, які раскраў краіну ўшчэнт, па басэйне ракі Конга бадзяліся ўжо сотні тысяч чарнаскурых з «ВНУшнымі корачкамі».

Сёньня левыя павінны вызнаць, што ў часы глёбкі (глябалізацыі) патэрналісцка-дзяржаўны капіталізм не зьяўляецца прэзэрватывам ад вірусу бюджэтнага дэфіцыту на сацыяльныя праграмы. Рэжым Лукашэнкі ўсё ж падпарадкаваны траекторыі мадэлі «разьвіцьця наўздагон». Як сьведчыць досьвед краінаў з пратэкцыянісцкім тыпам кіраваньня — Бірмы, Кітаю, — усё скончыцца банальна: мандарыны будуць ціха прадаваць дзяржмаёмасьць.

Дый нацыяналізм а-ля Лукашэнка — гэта набор экспанатаў строчыцкага музэю культуры, «Саўка ды Грышка дзелалі дуду», Купала і кінахалтура «Настасься Слуцкая».

Левы нацыянальны праект — гэта форма зьняцьця адчужэньня, вяртаньне асобе пачуцьця творцы гісторыі, культуры і гаспадара грамадзтва. Адваротным бокам архаізацыі культурнай традыцыі зьяўляецца кансэрвацыя думкі і правінцыялізацыя.

Адносіны адчужэньня характэрныя як для лукашэнкаўскай, так і для фрытрэйдэрскай мадэляў.

Маю надзею, што правакацыі беларускіх левых будуць падпарадкаваныя ідэі пошуку альтэрнатывы адчужэньню і эмансыпацыі асобы, а не «антыімпэрыялістычнаму партнэрству» і фармальнай апазыцыі.

Прывітаньне Севярынцу.

Лёлік Ушкін

Каментары

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна19

У Мінску рэстаўруюць найстарэйшы інтэрнат БНТУ на праспекце Незалежнасці

Беларус у Гомелі паказаў, як расіянін прыпаркаваў машыну18

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць