Архіў

www.Svaboda.org: ВАЦЛАЎ ГАВЭЛ ПЕРАДАЕ СВАЮ ПРЭМІЮ ГАЗЭЦЕ “НАША НІВА”

Сёньня ўвечары ў Празе адбудзецца цырымонія ўзнагароджаньня былога чэскага прэзыдэнта Вацлава Гавэла прэміяй імя дабрачыннай дзяячкі Гано Эленбонген. Вацлаў Гавэл вырашыў перадаць сваю ўзнагароду незалежнай беларускай газэце “Наша Ніва”. Для гэтага ў чэскую сталіцу запрошаны рэдактар “Нашай Нівы” Андрэй Дынько.Вольга Караткевіч, Прага

Цырымонія адбудзецца ў Кангрэсовым цэнтры Нацыянальнага банку Чэскай Рэспублікі. Гавораць, што калісьці ў гэтым будынку спыняўся Фрэдэрык Шапэн.

Прэмію заснавала Праскае таварыства міжнароднага супрацоўніцтва. Прэзыдэнт, прафэсар Марк Эленбоген, назваў прэмію імем маці – Гано Эленбоген. У Праскае таварыства ўхваходзяць больш за 20 чалавек з розных краінаў. Ганаровы старшыня Праскага таварыства былы прэзыдэнт Паўдзённай Афрыкі, нобэлеўскі ляўрэат Фрэдэрык Дэ Клерк. Галоўная задача таварыства – адкрытыя кантакты Цэнтральнай Эўропы і ўсяго сьвету.

Узнагарода ўручалася тройчы, першым прэмію атрымаў Чэскі фільгарманічны аркестар Ашкеназі. Стала традыцыяй, што намінанты перадаюць свае прэміі – і першая была перададзеная 14-ці гадоваму піяністу Лукашу Вондрачку зь мястэчка Атава, для таго, каб ён мог працягваць музычную практыку.

У мінулым годзе ўганараваная была Мадлен Олбрайт, былая дзяржсакратарка ЗША. Мадлен Олбрайт вырашыла сваю ўзнагароду перадаць чэскай журналістцы Петры Прахазкавай, якая асьвятляла вайну ў Чачэніі, падзеі ў іншых “гарачых кропках” – Асэтыі, Афганістане, Таджыкістане... Петра ня толькі расказвала пра падзеі ў Чачэніі, але і заснавала ў Грозным дом дапамогі дзецям, які дзейнічаў і на момант уручэньня ўзнагароды, нягледзячы на тое, што расейцы больш не пускалі Прахазкаву ў Грозны. Атрыманыя грошы журналістка перадала на патрэбы Дому дапамогі чачэнскім дзецям.

Сёньня былы чэскі прэзыдэнт Вацлаў Гавэл у працяг мінулагодняй традыцыі таксама перадае сваю прэмію журналістам – беларускай незалежнай газэце “Наша Ніва”. З гэтай нагоды ў Прагу прыехаў рэдактар “Нашай Нівы” Андрэй Дынько.

Вацлаў Гавэл вельмі часта выказваў салідарнасьць зь беларускімі культурнымі і дэмакратычнымі сіламі. Былы чэскі прэзыдэнт запрасіў у Прагу Васіля Быкава, сустракаўся зь ім, таксама цікавіўся пра сытуацыю ў Беларусі беспасярэдне ў беларускіх палітыкаў, для чаго адмыслова зь імі сустракаўся, сярод удзельнікаў быў, напрыклад, Вінцук Вячорка, прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Празе.

Літаральна днямі Вацлаў Гавэл зноў сказаў, што трэба падтрымліваць дысыдэнтаў у краінах, дзе існуюць аўтарытарныя і дыктатарскія рэжымы, назваўшы рэжым Аляксандра Лукашэнкі “ганьбай для Эўропы”. У артыкуле “Душа нацыі”, які апублікавала газэта “Washington Post”, Вацлаў Гавэл сказаў, што існуе шмат палітыкаў у свабодным сьвеце, якія прагматычна супрацоўнічаюць з рэпрэсыўнымі рэжымамі, дазваляючы таталітарным рэжымам дыктаваць, з кім сустракацца і што гаварыць. Вацлаў Гавэл настойліва пераконвае, што гаварыць і сустракацца трэба з дысыдэнтамі. І гэтым падтрымліваць іх. Сваю прэмію былы чэскі прэзыдэнт, які прэтэндаваў на Нобэлеўскую прэмію міру, перадаў адзінай незалежнай беларускамоўнай газэце “Наша Ніва”.

Каментары

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром37

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна22

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

У Польшчы злавілі беларуса-педафіла, які паўгода хаваўся пасля суда4

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце3

«Маё вяртанне — дакладна ў турму». Алесь Бяляцкі — пра прыклад Пачобута і магчымую рэальную колькасць палітвязняў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром37

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць