Архіў

Дзе варта быць

Вечар з «Крамай»

12 сьнежня ў клюбе «Акварыюм» (вул. Кульман, 14) дае сольны канцэрт гурт «Крама». Варашкевіч мае сьпець колькі старых гітоў. Прапускаць такую падзею ня варта: «Крама» выступае ня часта. Перад легендамі айчыннага року зайграе група «Сonsul band» (блюз-рок). Працуе бар зь півам. Пачатак а 19-й. Цана квітка 7000 руб.

«Ляпісы» вяртаюцца

13 сьнежня ўначы ў клюбе «Бліндаж» (вул.Ціміразева, 9) будзе граць «Ляпіс Трубяцкі» — група, якая не давала канцэртаў у менскіх клюбах ажно два гады. Каманда прэзэнтуе праграму «Будзе ўдача», у якую ўвойдуць як песьні з апошняга сынглу — «Чырвоныя кальсоны», так і зусім новыя. Група стала пазіраць у бок рэгі й ска, тэксты пасур’ёзьнелі, але фірмовы «ляпісаўскі» гумар застаўся. Міхалок, у сваю чаргу, падвучыў беларускую мову. На «пасталелых» «Ляпісаў» можна паглядзець за 18 тыс. руб. Пачатак у 23.00.

Дубальтовая прэзэнтацыя

16 сьнежня а 18.30 у памяшканьні Беларускага ПЭН-цэнтру адбудзецца прэзэнтацыя кнігаў Юр’я Гуменюка «Вуліца Тыгровых Архідэяў» ды «Брат Зло» Густава Герлінга-Грудзіньскага ў перакладзе Сьвятланы Курс. Удзел бяруць Кася Камоцкая ды Віктар Корзун. Запрашаем усіх ахвотных да добрай літаратуры і кроплі віна. Кнігу можна замовіць праз электронны адрас [email protected].

Пад гукі дудуку

17 сьнежня ў клюбе «Рэактар» (вул.Харужай, 29) зайграе «Харлі». Пасьля сёлетняй перамогі на «Залатым шлягеры» ў намінацыі «ВІА імя Ўладзімера Мулявіна» гурт набыў прыдомак — цяпер музыкі называюцца «ВІА «Харлі». Каманда мае прэзэнтаваць шоў-праграму «Родныя мясьціны». Дапамагаць ёй будзе запрошаны з Масквы Карэн Арацюнян, майстар ігры на дудуку — армянскім народным інструмэнце. Пачатак а 19-й.

Выстава Цыркунова

Да 27 сьнежня ў сядзібе Партыі БНФ (Менск, вул.Варвашэні, 8) экспануецца выстава твораў Алеся Цыркунова, прысьвечаная 83-й гадавіне Слуцкага збройнага чыну. Сярод 29 палотнаў — партрэты Міколы Ткачова, Зоські Верас, Лявона Луцкевіча й іншых славутых дзяцей Беларусі, архітэктурныя помнікі, пэйзажы, міталягічныя сюжэты. Апрача таго, на выставе ёсьць партрэт кіраўніка Слуцкага паўстаньня Ўладзімера Пракулевіча пэндзля Ўладзімера Сулкоўскага.

СБ, ВД

Каментары

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане4

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю23

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

Прафесійныя спартсмены падселі на вішні і вішнёвыя напоі. Што гэта дае?

У Берліне загадкава знікаюць вераб'і. Навукоўцы не ведаюць чаму4

Некалькі вызваленых палітвязняў правялі свой першы вечар на волі ў віленскай беларускай карчме «1863» ФОТАФАКТ7

Зменяцца правілы працы кантралёраў у грамадскім транспарце

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць