Улада44

З бабулькамі будзе змагацца падатковая інспэкцыя

Калі бабулька зь семкамі вырашыць хоць неяк узаконіць свае адносіны з дзяржавай, ёй прыйдзецца прадаць за дзень 42 шклянкі семак. І гэта толькі для таго, каб «адбіць» грошы за рэгістрацыю.

У новым Адміністрацыйным кодэксе адменены артыкул пра адказнасць за гандаль у нявызначаным месцы. Міліцыя больш не будзе пастаянна сачыць, ці не гандлююць у перахода метро семкамі. Да таго ж невядома, хто больш гэтаму парадуецца: міліцыянты, якія перастануць сачыць за бабулькамі, ці самі гандляркі.

Ці адчулі на сабе змены ў заканадаўстве бабулькі, Еўрарадыё расказала Тамара Пятроўна, прадавачка семак каля універсаму «Рыга»:

«Усё роўна міліцыя ганяе. Забіраюць — тады гавораць, што за гандаль у непрызначаным месцы, спаганяюць штаф. У гэтым годзе не забіралі, бо збягалі. 70 год — трэба бегаць. Для нас любы штраф — гэта грошы. 260 тысяч пенсія. Ці можна на яе пражыць? Пастаіш, нешта прадасі — ужо не просіш і не будзеш міласціну прасіць».

З 1 сакавіка міліцыя не мае права не тое, каб забіраць прадукцыю бабулек, але і нават зганяць з месца продажу

Аляксандр Ластоўскі, супрацоўнік прэс‑цэнтра ГУУС Мінгарвыканкаму, расказаў Еўрарадыё, што ўжо з 1 сакавіка міліцыя не мае права не тое, каб забіраць прадукцыю бабулек, але і нават зганяць з месца продажу:

«Зараз у Адміністрацыйным кодэксе не прадугледжана адказнасць за гандаль у непрызначаных месцах. Адпаведна, гэтае пытанне выходзіць з‑пад юрысдыкцыі міліцыі. Максімум, што могуць зараз зрабіць міліцыянты, — гэта неяк папярэдзіць аб адказнасці, папрасіць сыйсці з месца. Іншыя праблемы — падатковая і санэпідэмстанцыя».

Маёр Казак, старшы інспектар пастарунку каля Камароўскага рынку, распавёў, што міліцыянты толькі прапаноўваюць гандлярам сваёй прадукцыяй перайсці на рынак:

«Міліцыянты толькі папярэджваюць пра адказнасць перад падатковай. Таксама прапануюць перайсці гандляваць на рынак».

Бабуля Зоя, якая гандлюе кветкамі каля Камароўскага рынку, расказала Еўрарадыё, што ў гэтым годзе стаўленне міліцыі насамрэч стала больш памяркоўным:

«Праганяюць — збягаем. Калі‑нікалі забіраюць і звозяць у міліцыю. Забіралі кветкі. Штрафы плацілі. У гэтым годзе неяк больш спакойна».

Аднак жа расслабляцца бабулькам пакуль рана — зараз замест міліцыі справамі гандлю на вуліцы зоймецца падатковая інспекцыя. У кожным раёне горада нават існуе спецыяльны рэйдавы аддзел. Так, з пачаткам дзеяння новага кодэксу па артыкуле «Незарэгістраваная дзейнасць» ужо былі аштрафаваны некалькі таксістаў.

Паводле падатковых законаў бабулек могуць аштрафаваць на 1,5 мільёна рублёў

Вольга Мулявіна, намесніца начальніка рэйдавага аддзела падатковай інспекцыі Савецкага раёна Мінска, дзе і знаходзіцца Камароўскі рынак, патлумачыла Еўрапейскаму радыё, што з боку падатковых законаў бабулек могуць аштрафаваць на 1,5 мільёна рублёў:

«Прадугледжана адказнасць за незаконны занятак прадпрымальніцкай дзейнасцю. Без дзяржрэгістрацыі, без дазволу — штраф ад 10 да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй».

Адзіным выйсцем для бабулек з’яўляецца напісаць заяву ў падатковую з просьбай дазволіць гандляваць 60 дзён на год без аніякай рэгістрацыі. Прычым трэба будзе плаціць на карысць дзяржавы штомесяц 35 еўра:

«Трэба прыйсці ў падатковую, зарэгістравацца ў якасці прадпрымальніка ці на год можна гандляваць 60 дзён без рэгістрацыі ў якасці прадпрымальніка. Неабходна будзе плаціць фіксаваны падатак памерам каля 35 еўра.»

У гэтым выпадку гандляваць можна будзе толькі 5 дзён на месяц. Такім чынам, калі бабулька з семкамі вырашыць хоць неяк узаконіць свае адносіны з дзяржавай, ёй прыйдзецца прадаць за дзень 42 шклянкі семак. І гэта толькі для таго, каб «адбіць» грошы за рэгістрацыю, не згадваючы выдаткі на самі семкі. Наўрад ці такое магчыма…

Зміцер Траўчук, Эўрарадыё

Каментары4

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА2

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-палітвязень Ярванд Марцірасян пасля п'янай спрэчкі парэзаў сабе вены — «за праўду». І апынуўся ў варшаўскай псіхбальніцы6

У Мінску тэсціруюць святлафоры з новым белым сігналам1

Лукашэнка ў размове з Коўлам памарыў аб прамым авіязлучэнні з ЗША5

Расія рэзка апускае курс рубля. Гэта азначае, што і курс беларускага рубля можа рэзка знізіцца5

Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску

У Мінскім планетарыі пачалі зборку новага купала

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць2

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА2

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць