Архіў

Родныя дзеці Андропава

Прэзыдэнт памятаў, што калісьці дзяржаўная прэса адну за адной выпускала галяндзкіх качак і пэкінскіх сьцюардэс — апошніх асабіста супраць яго. Яму здавалася, што абавязкова варта ўлічыць гэты перадавы досьвед. І разумны Ўрал Рамдракавіч пайшоў насустрач пажаданьню дзейнага прэзыдэнта. Толькі замест качкі быў выпушчаны «белы бусел».

Менавіта так была названа апэрацыя амэрыканскіх спэцслужбаў, што нібыта мела месца, правадніцай якой чамусьці была выбрана Тацяна Процька, старшыня Беларускага Хельсынскага камітэту, што ляжала на той момант у больніцы. Гэта было літаральна напярэдадні галасаваньня. У якасьці прылады распаўсюджваньня гэтай інфармацыі была абрана «Советская Белоруссия» — газэта, якая, паводле статутных дакумэнтаў, ня мае права адхіляць афіцыйныя дакумэнты. А дакумэнт быў цалкам афіцыйны — ён прыбыў з Рады Бясьпекі. Менавіта так будзе аргумэнтаваць сваю пазыцыю суд, адхіляючы іск Тацяны Процькі да Паўла Якубовіча, галоўнага рэдактара «Совбелки». І ўсе недзяржаўныя газэты, што гучна абураліся гэтым непарадкам, нават не згадалі, хто на той момант узначальваў апарат Рады Бясьпекі. Мабыць, таму, што вельмі не жадалі згадваць.

Адпрацаваў — і атрымаў узнагароду. Адзін са штатных у тыя часы супрацоўнікаў Адміністрацыі расказваў мне, як ішоў пасьля сваёй адстаўкі Міхаіл Мясьніковіч. Зьлёгку хістаючыся. «Ад стомы?» — спытаў я. «Не, — адказалі мне, — ад нечаканасьці». А кіраўніком Адміністрацыі, насуперак усім прагнозам, быў прызначаны Латыпаў.

Гэта было крайне ўдалае прызначэньне. Ва ўсіх сэнсах удалае. Нават самыя заўзятыя скептыкі сярод прадстаўнікоў Захаду зьлёгку акрыялі духам. Як жа ж — яны памяталі прафэсара з сарамлівай усьмешкай і здольнага мармытаць па-ангельску! Яны ж — дзякуючы нам, журналістам, — лічылі яго дэмакратам. Ну, не дэмакратам, дык амаль лібэралам. Яму забылі, як ён у якасьці памочніка прэзыдэнта па міжнародных пытаньнях выступаў супраць адкрыцьця місіі АБСЭ ў Менску. Правільна, а што яшчэ ён у гэтай якасьці павінен быў рабіць? Затое вось цяпер прыйшла новая, латыпаўская каманда, і ўсё будзе добра!..

Да таго ж ён не мільгаў на тэлеэкране, ня нёс асабістай адказнасьці за зьбіваньне мітынгоўцаў-апазыцыянэраў дубінкамі і ўсяляк дэманстраваў гатоўнасьць беларускіх уладаў усталёўваць нармальныя адносіны з Захадам. Амаль Іван Антановіч, але бяз бурнага камуністычнага мінулага і зь мінулым «кадэбісцкім» (глядзі зьмест «андропаўскага міту»). Так адстаўнога палкоўніка КДБ пачалі ўспрымаць у якасьці апошняга апірышча беларускай дэмакратыі. Далей адступаць не было куды. Далей пачынаецца поўны Шэйман.

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

Аляксандар Фядута

Заканчэньне будзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка2

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі заявілі пра паспяховы пуск ракеты «Сармат»5

Галасаванне ў Каардынацыйную раду нарэшце пачалося10

Расійскі сухагруз, які перавозіў расійскія ядзерныя рэактары для КНДР, маглі падбіць тарпедамі НАТА2

«Тут яшчэ павінны даплачваць». Беларусы ў шоку ад гатэля ў Сянне з відам на райвыканкам5

Ва Украіне загінуў першы расійскі студэнт, завербаваны ў войскі БПЛА7

«Колькасць хворых павялічыцца». Сусветная арганізацыя аховы здароўя папярэдзіла пра новыя выпадкі хантавіруса2

У акупаваным Крыме ўдарам беспілотніка забіла пяць расійскіх вайскоўцаў1

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

У Мінску пачалі працаваць камеры для кантролю хуткасці электрасамакатаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка2

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць