Архіў

Ці будзе на Лагойшчыне Нацпарк

Паводле міжнародных нормаў, рэкрэацыйныя зоны нацпаркаў не павінны перавышаць 10% агульнай плошчы, а ў праекце яны займаюць амаль 26%.

Прадугледжваецца таксама пракладка 20 км аўтадарог і 26 км пешаходных і роварных дарожак, што аўтаматычна павялічыць нагрузку на лес. Эколягі і лагойцы крытыкуюць праект нацпарку «Белая Русь».

У беларускіх падручніках па геаграфіі 1985 г. выданьня расказвалася, што ў хуткім часе ў Лагойскім раёне будзе створаны першы ў рэспубліцы нацыянальны парк «Белая Русь». Прайшло 20 гадоў, у краіне створаны чатыры нацыянальныя паркі, а падручнікі не памяняліся, і чуткі пра парк па-ранейшаму бянтэжаць мясцовых жыхароў.

29 кастрычніка ў Лагойску прайшлі грамадзкія слуханьні, ініцыяваныя Міністэрствам прыроды, аб стварэньні нацыянальнага парку. Упершыню ў Беларусі праводзілася працэдура грамадзкіх слуханьняў адпаведна патрабаваньням міжнародных інструкцый — апытваліся і інфармаваліся мясцовыя жыхары, на жыцьці якіх у першую чаргу адаб’ецца стварэньне парку.

Агульная плошча нацыянальнага парку, паводле праекту, складзе больш за 25 тысяч га. Мяркуецца, што ў яго склад увойдуць землі Лагойскага лясгасу, калгасаў «Плешчаніцкі», «Кастрычніцкі», імя Машэрава, «8 сакавіка» і мэмарыяльнага музэю «Хатынь».

Паводле падлікаў праектантаў з Акадэміі навук, чысты прыбытак ад турызму складзе 90—95 тыс. у.а. штогод. Аднак пачатковы капітал, неабходны для стварэньня парку, складае 6,5 мільёна у.а.

Вераніка Дзядок, Лагойск

Каментары

Цяпер чытаюць

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма12

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»63

Гісторык расказала, якімі пытаннямі можна «выклікаць успаміны»

«Бомба запаволенага дзеяння». Чаму ў Калумбіі хочуць забіць «какаінавых бегемотаў» Пабла Эскабара10

Стаў вядомы прысуд, вынесены бацьку былога палітвязня Мікіты Залатарова

У Літве пазбавілі дэпутацкай недатыкальнасці былога прэм'ера і спікера парламента. Яго вінавацяць у карупцыі3

У стаўбцоўскім шматпавярховіку ўжо тры гады не могуць вырашыць праблему з іржавай вадой

Кіроўца аўтобуса спрабаваў увезці ў Беларусь наркотыкі пад выглядам кансерваў

На Партызанскім праспекце ў Мінску перакулілася таксі ВІДЭА

Пра жывёл на дарогах пачне папярэджваць штучны інтэлект

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма12

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць