Архіў

Уладзімір Лізіяні

Фатальная лічба

Гэта вялікі, трохпавярховы будынак, які нагадвае казармы. На першым паверсе будынку — сталовая, капліца, клясы, спартыўная заля. Усе астатнія паверхі займаюць дартуары. Мэталічныя ложкі, пафарбаваныя ў белы колер, нібыта ў шпіталі, стаяць тут у адзін рад, прыпёршыся ўзгалоўямі да сьцяны; пад ложкамі — невялічкія чамаданы, у якіх можна захоўваць шкарпэткі, насоўкі й нават адзін-два слоікі з варэньнем.

Кожны хлопчык мае свой нумар, які можна ўбачыць на кожнай рэчы, што яму належыць. У галянтарэйных крамах гэтыя нумаркі можна набыць гатовыя — нашытыя чырвонымі ніткамі на палосках белай тканіны, падзеленай на маленькія чатырохбочнікі. На кожным чатырохбочніку вышыты нумар — ад адзінкі й далей. Чатырохбочнікі адзін за адным выразаюць і нашываюць — на кашулі, прасьціны, пальчаткі, майкі, шкарпэткі й трусы.

Аднойчы разьмеркаваны такім чынам нумар застаецца ў памяці на ўсё жыцьцё. Каб ня гэты нумар, зь цягам часу пазабываліся б і холад, і абмарожаньні, і адзінота, і смутак, і ўсё іншае — непрыемнае й дакучлівае, — з чаго складвалася жыцьцё ў каледжы.

Варта ўспомніць гэты нумар, як непрыемны ўспамін, ці, хутчэй, мільёны непрыемных успамінаў усе разам нахлынаюць на вас, бо, калі вы бачыце гэты нумар ці нават толькі чуеце, як яго вымаўляюць, вы адразу ж уяўляеце сабе ўсе перажытыя ў каледжы пакуты і, хаця гаворка ідзе толькі пра адзін год, колькасьць гэтых успамінаў застаецца велізарнай, таму што справа ня ў колькасьці месяцаў, ці тыдняў, ці дзён, ці гадзін, а ў кожнай з тых хвілін, зь якіх складваюцца трыста шэсьцьдзесят пяць дзён таго бясконцага году.

Калі б гэта залежала ад мяне, і натуральна, калі б я быў здольны прадбачыць, якой цяжкай вагой гэты нумар пакладзецца на мае ўспаміны, я напэўна выбраў бы сабе больш складаны нумар: 36, 42, 73 ці які іншы — толькі ня той, што быў прызначаны мне і які быў менавіта 7.

Ён гняце мяне. Ён зьяўляецца да мяне кожны дзень і, як толькі я расплюшчваю вочы, зноў кідае мяне ў каламутнае мора ўспамінаў.

«До спаць, Вілі. Ужо сем гадзін», — гурчыць мне ў паўсьне мілы голас маёй жонкі. Нават калі часам яна сьпіць раніцай больш, чым звычайна, ад сну нас адрывае будзільнік. Гадзіна на ім нязьменная — усё тая ж лічба. Таму кожную раніцу, нават улетку, першы мой рух — падыманьне рук угору, уніз далонямі, каб убачыць, як і ці шырока паразрасталіся на пальцах ранкі, пакінутыя пасьля абмарожаньня.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі гаэты "Наша Ніва"

Пераклаў з італьянскай Вячаслаў Паршонак

Каментары

Беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце ставак з Расіяй. Расіяне нам двойчы прыплачваюць

Беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце ставак з Расіяй. Расіяне нам двойчы прыплачваюць

Усе навіны →
Усе навіны

Кім быў мужчына, які ўехаў у натоўп людзей у Новым Арлеане3

Памерла «Жанчына-котка» — амерыканская свецкая львіца, якая стала вядомай як ахвяра пластычнай хірургіі

Расія страціла транзіт газу праз Украіну ў Еўропу. Хто прайграў і што будзе далей?20

У Жыровіцах ставяць новыя пазалочаныя іканастасы ў рускім стылі. Барочны іканастас царкоўнікі спісалі ў музей22

Беларусы сталі меней ездзіць у Літву — статыстыка3

Гоншчыка Формулы-1 Мазепіна, сына мільярдэра беларускага паходжання, абвінавачваюць у згвалтаванні эскортніцы23

Ціханоўская адказала на навагодні зварот Зяленскага33

Купалавец Дзмітрый Есяневіч адказаў, ці пагадзіўся б цяпер зняцца ў расійскім серыяле6

«Былі дзве сур'ёзныя аперацыі». Экс-кіраўнік Нацбанка Багданкевіч перанёс анкалогію6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце ставак з Расіяй. Расіяне нам двойчы прыплачваюць

Беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце ставак з Расіяй. Расіяне нам двойчы прыплачваюць

Галоўнае
Усе навіны →