Архіў

Тры жыцьці Сасноўскага

Дзесяць год таму ён працаваў выкладчыкам філязофіі ў Полацкім дзяржаўным унівэрсытэце, граў на дудзе для свайго кола і меў спадзевы на навуковую кар’еру. Усё зьмяніў рэфэрэндум 1995 году — прыйшлі спартовая злосьць і прага адказу, адказу, адказу.

«За часамі студэнцтва ў Гомелі я ўзначальваў мясцовую «Талаку». Мы ўсе думалі, што адраджаем сваю культуру і гісторыю для свайго ж народу, прыдушанага саветамі. Народ ружовыя акуляры зьняў, прагаласаваўшы супраць сваёй мовы», — прыгадвае Сасноўскі. Ён кінуў выкладчыцкую працу, навуковую кар’еру, музыку і займаўся, паводле яго слоў, «абы-чым». Цяпер ён называе той час «жахлівым» і ня хоча пра яго згадваць.

Некалькі год правёў у стане пэрманэнтнай дэпрэсіі, пасьля чаго абудзіўся. «Неабыякавых беларусаў больш за мільён, гэтага нямала», — падумаў тады Сасноўскі ды зноў заняўся навукай. Ён набыў другую вышэйшую адукацыю і стажаваўся ў Мадрыдзкім унівэрсытэце. Пасьля сабраў гурт, які назваў у гонар ручая на Магілёўшчыне — «Стары Ольса», — ушчыльную заняўся аднаўленьнем і майстраваньнем інструмэнтаў.

Свайго настаўніка — латыскага рэстаўратара Донатса Вуцыса, у сям’і якога жыў, — прыгадвае зь цеплынёй: «Пан Вуцыс быў заможным чалавекам, меў свой хутар і вялікую гаспадарку. Цэлы дзень мы працавалі на ягонай гаспадарцы, а потым ужо засядалі ў майстэрні. Мяне ўразіла, што ягоныя мэтады ў вырабленьні інструмэнтаў цалкам адпавядалі сярэднявечным».

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Каментары

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА5

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Банкамат не прыняў у мінчанкі 100‑рублёвыя купюры. Ва ўсіх банкнот аказалася адна асаблівасць4

Праз атаку дронаў зноў пажары ў расійскай Пермі4

У калоніі памёр асуджаны за хабар дырэктар Cкідзельскага цукровага камбіната14

У Брэсце ў Мухаўцы знайшлі цела патанулай 82‑гадовай жанчыны1

Пачобут: Кожную ноч мне сніцца турма, хоць там начных кашмараў у мяне не было4

42‑гадовую інжынерку з Калодзішчаў асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Масква заклікала ўлады замежных краін эвакуяваць дыпламатаў з Кіева8

У Беларусі дыстанцыйніка хацелі звольніць, бо ён тры гадзіны не быў на сувязі. Чым усё скончылася

Тэст для Кіра Стармера. У Брытаніі чакаюць мясцовых выбараў — і беспрэцэдэнтных вынікаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА5

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць