Венгрыя падпісала пагадненне з «Газпрамам» з транзітам газу ў абыход Украіны. Украіна абураная
Венгрыя ў панядзелак падпісала новы доўгатэрміновы дагавор аб пастаўках газу з Расіяй, які жорстка раскрытыкавала Украіна, адмяніўшы запланаваную сустрэчу міжурадавай камісіі ў Будапешце, піша Reuters.
Пагадненне з «Газпрамам» разлічанае на 15 гадоў, з магчымасцю змяніць закупленыя аб'ёмы праз 10 гадоў.
Паводле дамовы, «Газпрам» будзе штогод адгружаць Венгрыі 4,5 мільярда кубаметраў прыроднага газу па двух маршрутах: 3,5 мільярда кубаметраў праз Сербію і 1 мільярд кубаметраў праз Аўстрыю.
МЗС Украіны выступіла з заяваю: «Лічым гэта выключна палітычным, эканамічна неабгрунтаваным рашэннем, прынятым ва ўгоду Крамлю і ў шкоду нацыянальным інтарэсам Украіны і ўкраінскага-венгерскім адносінам».
МЗС Украіны заявіла 27 верасня, што ініцыявала перанос пасяджэння міжурадавай украінска-венгерскай камісіі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва, якая павінна была адбыцца днямі ў Будапешце.
У МЗС Украіны настойваюць, што Венгрыі больш выгадна атрымліваць газ транзітам праз разгалінаваную газатранспартную сістэму Украіны, якая дазваляе найбольш кароткім шляхам пастаўляць газ у краіны Еўропы.
МЗС Украіны: Лукашэнка цалкам засвоіў шаблоны расійскай прапаганды
Каментары