Грамадства

«Мяне заўсёды ратавала вера…» Выйшла кніга ўспамінаў пра кардынала Свёнтка

У выдавецтве «Pro Christo» выйшла ў свет кніга ўспамінаў пра незвычайную асобу першага ў гісторыі каталіцкага касцёла сучаснай Беларусі — кардынала Казіміра Свёнтка «Мяне заўсёды ратавала вера…»

Гэта кніга-сведчанне тых, хто добра ведаў кардынала, хто з ім працаваў, хто меў шчасце з ім кантактаваць і быць сведкам яго жывой непахіснай веры, яго адданасці Хрысту і касцёлу, паведамляе catholic.by.

Уступнае слова да выдання напісаў арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч.

Заслужаны беларускі іерарх, які ў 1991 годзе ўдзяліў будучаму кардыналу біскупскае пасвячэнне, а ў 2007 годзе стаў яго наступнікам на Мінска-Магілёўскай кафедры, ва ўступным слове піша пра Казіміра Свёнтка:

«Яго імя як жывога мучаніка часоў атэістычных ганенняў на веру, першага Мінска-Магілёўскага Мітрапаліта, Апостальскага Адміністратара Пінскай дыяцэзіі, а таксама першага і шматгадовага Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі залатымі літарамі ўпісанае ў сучасную гісторыю адраджэння каталіцкага касцёла на Беларусі.<…>

Сваім ахвярным служэннем цягам 20-і гадоў кардынал Казімір Свёнтак пакінуў важкі след у гісторыі каталіцкага касцёла на Беларусі.

Найважнейшымі вехамі яго служэння неабходна лічыць аднаўленне мінскай архікафедры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі і дзейнасці Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску, у якой ён сам атрымаў святарскую фармацыю, правядзенне Сіноду Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Пінскай і Віцебскай дыяцэзій, заснаванне неабходных для дзейнасці касцёла структур, у тым ліку такіх важных як выдавецтва і СМІ, падрыхтоўку і выданне літургічнай і катэхетычнай літаратуры, арганізацыю дабрачыннай дзейнасці і шмат чаго іншага.

Сустракаючыся і працуючы разам з кардыналам Казімірам Свёнткам, я перадусім быў уражаны клопатам Яго Эмінэнцыі пра касцёл і яго будучыню. Касцёл яму быў Маці, якая яго нарадзіла для духоўнага жыцця, і якой ён ахвярна служыў да канца сваіх дзён.

У кардынале Свёнтку ўражвала таксама і тое, што ён ніколі не наракаў на цяжкасці, нават на тыя, што спазнаў у вязніцы, будучы асуджаным на вышэйшую меру пакарання — расстрэл.

У самых складаных сітуацыях ён давяраў Божаму Провіду, а не «моцным» гэтага свету. Па жыцці яго вяла глыбокая вера ў Бога і апека Найсвяцейшай Панны Марыі»,— адзначае арцыбіскуп Кандрусевіч.

Прэзентацыя новага выдання адбылася з удзелам арцыбіскупа Кандрусевіча 22 кастрычніка ў кафедральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску пасля святой Імшы ў гадавіну рэкансекрацыі галоўнай святыні Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Рутэ: Мы наступная цэль Расіі, і мы павінны быць гатовыя да вайны маштабаў той, якую перажылі нашы бабулі і дзядулі8

Польскі генерал: Калі толькі Расія нападзе на НАТА, на 300 кіламетраў у глыбіню яе будзе выпаленая зямля39

Усе квіткі на канцэрт Макса Каржа ў Бухарэсце прададзеныя4

Ліянэлю Мэсі ў Індыі заўтра адкрыюць статую

Шасцікласнік здзейсніў суіцыд у Гомелі9

У суботу пахаладае. Будзе да мінус 11°С1

У мінскім метро зменіцца пах6

Абноўлена Рада па развіцці прадпрымальніцтва. З яе прапаў Тапузідзіс2

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць