Свет

Гульню «Што? Дзе? Калі?» ўпершыню за доўгі час паказалі не ў жывым эфіры. Магчыма, баяліся паўтарэння сітуацыі з плакатам

Інтэлектуальная расійская віктарына «Што? Дзе? Калі?» вярнулася ў эфір расійскага «Першага канала» пасля перапынку. У першай гульні вясновай серыі за сталом аказалася каманда «Расатама» Канстанціна Рудэра. Аднак праграма зведала глабальныя змены.

Шоу паказалі ў запісе — Першы канал відавочна перастрахаваўся на выпадак, калі хто-небудзь са знатакоў можа убегчы у кадр з плакатам ці сказаць што-небудзь лішняе. Перадгульнявой трансляцыі не было, а з экрана знік звыклы для «Што? Дзе? Калі?» надпіс «жывы эфір».

Вядучы Барыс Крук адмовіўся ад яшчэ адной традыцыі: гэтым разам ён не абвясціў час пачатку гульні. Не было і музычнай паўзы.

Некаторыя гледачы заўважылі, што зала апусцела. Аляксандр Друзь, Андрэй Казлоў, Міхаіл Скіпскі і Максім Паташоў прысутнічалі на здымках, а каманды Барыса Белазёрава, Алены Повышавай, Лізаветы Аўдзеенка і Алеся Мухіна — не.

Замест іх у паляўнічы дамок пусцілі маладых ноунэймаў, верагодна, хутка ім прыйдзецца замяняць тых, хто не захацеў (ці не захоча) асацыявацца з «Першым каналам».

Дзмітрый Брэйтэнбіхер на ранейшым эфіры 

Знік і адзін з «мемных» персанажаў гульні — абаронца тэлегледачоў Дзмітрый Брэйтэнбіхер. Месца старшага віцэ-прэзыдэнта ВТБ, што трапіў пад санкцыі, у зале заняў дырэктар «Альфа-Банка» Уладзімір Верхашынскі. Яно і зразумела: у ШДК змяніўся спонсар.

Затое цяпер, калі знатакі няправільна адказалі на пытанне, тэлеглядач атрымлівае ажно сто тысяч рублёў.

Але гэта не змяніла галоўнага — гульня пакідае пасля сябе панурае ўражанне. Расчараваныя гледачы ўжо запоўнілі фан-супольнасці «Што? Дзе? Калі?» негатыўнымі каментарыямі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі5

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль не іду ў «Жабку». Але цяжка рабіць настолькі мала». Як жывецца мужам айцішніц у эміграцыі8

У Луўры чарговая бяда: здарыўся патоп

Чым кавід адрозніваецца ад прастуды, калі бегчы да доктара, а калі можна лячыцца дома — топ парад ад тэрапеўта на перыяд прастуд4

Беларускія выдаўцы запусцілі апытанне, каб зразумець патрэбы чытачоў4

Еўрасаюз выдасць 30 мільёнаў еўра «на падтрымку беларускага народа» ў 2026 годзе70

42 падзенні беспілотнікаў зафіксаваныя толькі ў Брэсцкай вобласці1

Віктар Бабарыка атрымліваў да 300 лістоў за дзень4

На расійскай авіябазе ў самалёце на стаянцы загінуў экіпаж7

Куніца, якая гойсала па Мінску, загінула1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі5

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць