Здарэнні11

Жыхар Бабруйска прыдумаў хітрую схему махлярства і атрымаў 368 тысяч рублёў — усё дзеля гульні на стаўках

Схема выявілася выпадкова, калі адзін з яго падначаленых вырашыў купіць у растэрміноўку тэлефон.

Жыхар Бабруйска, які працаваў галоўным механікам на адным з прадпрыемстваў, арганізаваў хітрую ашуканскую схему і атрымаў 368 тысяч рублёў.

Больш за год — з кастрычніка 2022-га па снежань 2023-га — 34-гадовы кіраўнік падманваў сваіх падначаленых. Так, аднаго з работнікаў ён пераканаў заключыць дамовы на доўгатэрміновыя спажывецкія крэдыты, абяцаючы гасіць запазычанасць па адсотках, паведамляе СК.

У іншых бабруец прасіў пад рознымі падставамі смартфоны і таемна афармляў анлайн-крэдыты і растэрміноўкі. У трэціх — браў грошы ў доўг пад распіску.

Схема выявілася цалкам выпадкова, калі адзін з работнікаў вырашыў купіць у растэрміноўку тэлефон. У банку яму паведамілі, што на яго ўжо аформленая адна растэрміноўка. Пакупнік спачатку не зразумеў, як такое магчыма, а потым успомніў, як начальнік браў яго мабільны.

У студзені 2024 года ў міліцыю сталі звяртацца і іншыя работнікі прадпрыемства: ім прыйшлі паведамленні аб запазычанасці па растэрміноўках, якіх яны асабіста не афармлялі.

На допытах падазраваны распавёў, што вялікія грошы яму былі патрэбныя для выплаты падаходнага падатку. Механік актыўна гуляў на стаўках. Шанцавала нячаста, аднак усе выйгрышы адлюстроўваліся, пра што стала вядома падатковай інспекцыі.

Усяго жыхар Бабруйска падмануў 35 чалавек і тры банкаўскія ўстановы, завалодаўшы грашыма на суму 368 тысяч рублёў. Сілавікі выявілі 98 фактаў крадзяжу.

На маёмасць абвінавачанага накладзены арышт. Грошы, атрыманыя злачынным шляхам, фігурант траціў на стаўкі, пагашэнне падаходнага падатку на прыбытак і аплату ўзятых у банкаў плацяжоў і растэрміновак.

Згодна з заключэннем псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы ў фігуранта выяўлена паталагічная гульняманія, аднак мужчына мог усведамляць значэнне сваіх дзеянняў і кіраваць імі.

Мужчыну прад'яўлена абвінавачванне па двух артыкулах: махлярства і крадзеж шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі ў асабліва буйным памеры.

Каментары1

  • Хто з Бабруйску?
    03.10.2024
    Падкажыце, бо ад аблудлівых міліцэйскіх справаздачаў скатаскапія псуецца дый мая кацячая чуйка падказвае, што галоўны мэханік забірае тэлефоны ў падначаленых ў нейкай дзярж шаразе. Што за адно з прадпрыемстваў?! Да мясцовых пагудкі мелі б дайсьці, дзе і хто гэта.

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхарка Данецка заехала праз Беларусь ва Украіну, каб памяняць пашпарт і паехаць жыць у Еўропу. Аказалася, перад тым яна ваявала за Расію7

У Гомелі жанчына ледзь выжыла, павячэраўшы бледнымі паганкамі. Google запэўніў яе, што гэта сыраежкі17

УСУ нанеслі ўдар па заводзе «Пратон» у горадзе Арол4

Амерыканскі бізнэс-джэт паставіў рэкорд хуткасці для самалётаў — больш за 1000 км/г1

Са скандальнага забудоўшчыка Волаха хочуць спагнаць амаль 5 мільёнаў. Калі ўдасца да яго дацягнуцца1

Меланія Трамп заявіла, што дамаглася гуманітарнага перамір'я ў Алешках4

«Качанава — адказная». Лукашэнка загадаў пусціць трамвай з Наваполацка ў Полацк5

Выйшаў альбом Людмілы Краўцовай, маці Івана Краўцова. Ён праляжаў на паліцы больш за 20 гадоў9

Заторы нават удзень: што зараз адбываецца на скрыжаванні Арлоўскай і Карастаянавай у Мінску1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць