Вайна11

Ва Украіне загінуў бацька 14 дзяцей з Татарстана. Ён пайшоў на вайну, калі паднялі выплату за падпісанне кантракту да $10 тысяч

Гэта адна з самых вялікіх сумарных выплат кантрактнікам у Расіі.

Ілюстрацыйнае фота. Alexei Alexandrov / AP

Ва Украіне загінуў 44-гадовы жыхар Татарстана Абрагам Мэлех, у якога было 14 дзяцей, у асноўным непаўналетнія. Аб пахаванні Мэлеха, што прайшло 2 кастрычніка ў Елабузе, паведаміў мясцовы тэлеканал, піша Медуза.

Кантракт на службу ў войску Мэлех заключыў у ліпені 2024 года. У ліпені ў Татарстане ўдвая павялічылі аднаразовыя выплаты за заключэнне кантракту на вайсковую службу — да 1,05 мільёна расійскіх рублёў (прыкладна 10 500 даляраў па сённяшнім курсе) з рэспубліканскага бюджэту.

З улікам муніцыпальных выплат і выплат з федэральнага бюджэту, людзі, якія вырашылі пайсці на вайну з Украінай маглі атрымаць больш за 1,5 мільёна расійскіх рублёў (15,8 тысяч даляраў). Гэта адна з самых вялікіх сумарных выплат кантрактнікам у Расіі.

У Мэлеха 11 дзяцей ад першага шлюбу і трое ад другога. Старэйшай дачцэ 22 гады, малодшаму сыну дзевяць месяцаў. 11 з яго дзяцей — непаўналетнія.

Раней яго звалі Уладзімір Голуб, але затым ён змяніў імя на Абрагам Ізраілевіч Мэлех і стаў даваць габрэйскія імёны і сваім дзецям.

Ён шмат гадоў працаваў зваршчыкам на аўтазаводзе «КамАЗ», але хацеў спяваць, браў урокі вакалу і выступаў на гарадскіх святах. У артыкуле ў мясцовай газеце, які выйшаў у 2016 годзе, Голуб, які яшчэ не змяніў на той момант імя і быў жанаты першым шлюбам, тлумачыў, што яны з жонкай «вернікі, таму аборты лічаць непрымальнымі і разлічваюць, што «падымуць» усіх дзяцей (тады іх было восем). Пры гэтым, шматдзетная сям'я жыла ў здымнай кватэры.

Каментары1

  • Ганьба канешне
    03.10.2024
    Голуб гэта чые прозiшча, i тут нагадзiлi засракi.

Гайдукевіч параіў беларусам, якія не здзяйснялі злачынстваў, «адседзець і жыць далей»19

Гайдукевіч параіў беларусам, якія не здзяйснялі злачынстваў, «адседзець і жыць далей»

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандыст расказаў, як псіхічна хворы год таму збіраўся ўзарваць ледзь не цэлы Мінск8

Адказнасць за ўчарашні тэракт у Ізраілі ўзяў на сябе ХАМАС2

У Польшчы пакуль не могуць стварыць «Украінскі легіён» — няма ахвотных23

У канфіскаце Гомеля з’явіўся люксавы абутак — красоўкі амаль за 4 тысячы рублёў. Жыхары ўражаныя8

У Беларусі пачалі выпускаць сыр з белым труфелем1

Падчас тэракту ў Ізраілі цяжка паранены грамадзянін Беларусі

Ізраіль забараніў уезд у краіну генеральнаму сакратару ААН10

У Бярдзянску забілі суддзю-калабаранта2

Дураў заявіў, што Telegram супрацоўнічае з праваахоўнымі органамі ўжо 6 гадоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гайдукевіч параіў беларусам, якія не здзяйснялі злачынстваў, «адседзець і жыць далей»19

Гайдукевіч параіў беларусам, якія не здзяйснялі злачынстваў, «адседзець і жыць далей»

Галоўнае
Усе навіны →