Эканоміка33

У Беларусі хутка з'явяцца некалькі новых расійскіх франшыз

Сёння ў Беларусі працуюць каля 730 франшыз, 270 з іх — з Расіі. Па інфармацыі Forbes, неўзабаве яшчэ некалькі расійскіх сетак плануюць выйсці на беларускі рынак.

Фота ілюстрацыйнае

Вядома, што рэкламныя кампаніі па пошуку франчайзі ў Беларусі запусцілі сетка грыль-бараў «ШашлыкOFF», сетка рэстаранаў «Хачапуры Марыка» і «Хачапуры Хлеб і Віно». 

Кампанія «Окна-Нова», якая займаецца шкленнем і дызайнам балконаў, ужо вядзе перамовы з патэнцыйнымі беларускімі партнёрамі.

Ёсць таксама кампаніі, якія ўжо выйшлі на беларускі рынак, але плануюць пашыраць колькасць франчайзі. Напрыклад, ювелірны брэнд «Адамас» хоча да канца 2025 года адкрыць у Беларусі дзесяць новых гандлёвых пунктаў.

Будзе пашырацца і расійская сетка клінік лазернай эпіляцыі «Лазер Лав», якая не так даўно адкрыла ў Мінску першы партнёрскі пункт.

Каментары3

  • D.C.
    03.10.2024
    Шмат хто вiтаý i заклiкаý да зыходу заходнiх бiзнэсаý i кампанiй з Беларусi. Хай тады i вiтаюць захоп расейскiмi сеткакi беларускага рынку. Усё лагiчна ý гэтым свеце, калi зыходзяць адныя, то прыходзяць iншыя. Хацелi больш санкцый з боку Захада?... сутыкайцеся з наступствамi.
  • Жора
    03.10.2024
    Поўная "перамога" "санкцыёншчыкаў" - найперш Ціханоўскай як фронтвумэншы, і ейных офісаў з кабінетамі. Дзякуй за інтэграцыю ў Расею! Каб вас усіх разгэтак!
  • Імя
    03.10.2024
    Жора, калі з памяццю кепкса, то я нагадаю, што масавыя сектаральныя санкцыі захад увёў пасля таго як Лукашэнка і яго рэжым прадставілі расіянам тэрыторыю Беларусі для нападу на Украіну, стаўшы суагрэсарамі ў імперскай вайне, якую пачала расія, а лукашысты гэтую агрэсію падтрымалі. Таму накіруй свае падзякі ў адну з 18 рэзідэнцый Лукашэнкі.

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць