Кампанія «Будзьма» адзначыла сваю гадавіну
Імпрэза прайшла ў Тэатры беларускай драматургіі (былая «Вольная сцэна») 7 снежня. Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч.
Беларуская культура
Няма беларускай культуры
Даю беларускай культуры
Вінавачу беларускую культуру
Паслугуюся беларускай культурай
Размаўляю аб беларускай культуры
Самая праскланяная за гэты год грамадская кампанія «Будзьма беларусамі!» святкавала спаўненне гэтага самага году ў Тэатры беларускай драматургіі. Было карпаратыўненька і інтэрактыўненька:
гледачы глядзелі на сцэну, дзе выступалі Алесь Камоцкі, «Крамбамбуля» і IQ-48, а выступоўцы ў сваю чаргу маглі зіркаць на насамрэчных Радзіма Гарэцкага і Піта Паўлава, што сядзелі ў партэры. Зміцер Вайцюшкевіч спяваў на словы прысутных у залі Леаніда Дранько-Майсюка, Генадзя Бураўкіна і патрыярха беларушчыны Рыгора Барадуліна. Патрыярх у сваю чаргу жвава рэагаваў на сцэне і нават агучыў экспромт у гонар канцэрту.
Заяўленага шоу не атрымалася — у залі не было каго здзіўляць і ўма(ў)ляць быць беларусамі: пагадзіцеся, недарэчна тлумачыць пра каштоўнасць айчыннага культурнага прадукта аўтару «Нар.альбома» Міхалу Анемпадыставу. Увогуле, усё нагадвала не першую гадавіну будзьмаўскага жыцця, як упарта цвердзілі вядоўцы, а першую гадавіну вяселля паміж «Будьмай« і беларушчынай: хоць любоў ужо ёсьць, аднак кахання яшчэ хочацца.
Што змяніў канцэрт «Будзьмы»:
1. На канцэрце «Будзьма!», пэўна, качаткова замацаваўся Такінданг у якасці афіцыйнага твара беларушчыны.
2. Зацверджаны афіцыйны напой кампаніі: квас (яго падносілі ўсім, нават заўзятым прыхільнікам крамбамбулі — тыя не адмаўляліся).
3. Былі зацверджаныя новыя накірункі дзейнасці па абеларушванні прадстаўнікоў больш экзатычных і менш пашыраных у Беларусі рэлігіяў, пра гэта заявіў Лявон Вольскі ў сваім закліку «Будма!»
Каментары