Культура

Мікола Папека завёў на выгнанні пчолаў і аднавіў «Мядовую прэмію»

У 2001 годзе паэт-пчаляр Мікола Папека, які жыў на Пружаншчыне, заснаваў «Мядовую прэмію». Лаўрэат прэміі атрымліваў пуд мёду. Аднак з 2020 года прэмія не ўручалася, бо Мікола Папека быў асуджаны па берасцейскай «карагоднай справе». Цалкам адбыўшы сваё пакаранне, Мікола летась з’ехаў у Польшчу і пасяліўся ў Беластоку. Сёлета ён купіў пчальнік, вярнуўся да пчалярства і аднавіў сваю «Мядовую прэмію», піша Радыё Рацыя.

Фота: Радыё Рацыя

— Мёду не надта шмат я атрымаў, патрэбна сказаць, але мёд атрымаў, таму ў прынцыпе можна і раскашэліцца, можна расшчодрыцца. Мая прэмія не надта сур’ёзная, часам я магу сам вырашаць, каму даць прэмію. Магчыма, так і будзе. Павінна адбыцца нейкае пасяджэнне, урачыстасць. Але мне трэба, каб мне перадалі значок адпаведны гэтай прэміі.

Мядовая прэмія была заснаваная як рэгіянальная для Берасцейшчыны. Але з часам пачалі з’яўляцца лаўрэаты і па-за межамі гэтага рэгіёну. Відавочна, і гэтым разам лаўрэат не будзе звязаны з Берасцейскім краем, піша Радыё Рацыя.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік3

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

Пацярпелым у ДТЗ з маршруткай каля станцыі метро «Акадэмія навук» дапамога аказана на месцы1

Каля станцыі метро «Акадэмія навук» маршрутка ўрэзалася ў слуп

«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік3

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць