Здароўе77

Палова беларусаў мае генетычную мутацыю, што робіць курэнне асабліва небяспечным

Згодна з даследаваннямі беларускага Інстытуту генетыкі і цыталогіі, 48% беларусаў маюць генетычную мутацыю, што пагражае курцам анкалагічнымі і іншымі захворваннямі, піша СБ.

Фота: huffpost.com

У значнай часткі беларусаў ёсць генетычная мутацыя, пры якой перастае працаваць ген глутатыянтрансфераза, які ператварае шкодныя рэчывы, што ўтвараюцца пры курэнні, у зручныя для вывядзення формы. Такім чынам, небяспечныя рэчывы назапашваюцца ў арганізме і могуць стаць стымулятарамі разнастайных хвароб, у тым ліку анкалагічных.

Навука яшчэ не знайшла спосаб выправіць гэткую генетычную мутацыю.

Даследаванні беларускіх навукоўцаў паказалі, што такую мутацыю маюць 48% беларусаў, а сярод пацыентаў Мінскага анкалагічнага дыспансеру з дыягназам «рак лёгкага» такая мутацыя знайшлася практычна ў кожнага.

З узростам у арганізме назапашваюцца розныя шкодныя рэчы. Да анкалогіі прыводзяць 6-10 парушэнняў у геноме. Штуршок да хваробы могуць даць розныя фактары. Курэнне – адзін з галоўных, але не адзіны фактар.

Гэтая генетычная мутацыя робіць небяспечнымі не толькі тытунёвы дым, але і іншыя агрэсіўныя знешнія ўздзеянні.

У Беларусі рак лёгкага на першым месцы ў структуры анкалагічных захворванняў і па смертнасці ад іх. Хвароба паступова «маладзее», сустракаюцца ўжо хворыя і ў 30-гадовым узросце.

Беларусь – не адзіная краіна, жыхарам якой «пашчасціла» мець такую мутацыю. У розных краінах Еўропы з ёй жывуць 42-50% людзей.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»1

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Усе навіны →
Усе навіны

«Банк вырашыў, што мне даслаў грошы чалавек, які знаходзіцца пад санкцыямі — і заблакаваў іх»1

Сенатар Грэм: Дні Кубы злічаныя16

Цэны на нафту падскочылі на 13% пасля ўдараў па Іране2

Учора ў Беларусі было да +13°C1

Амерыканскі знішчальнік збіты ў небе над Кувейтам6

Улады Ірана заявілі, што не будуць весці перамовы з ЗША5

Як ЗША і Ізраіль вызначылі месцазнаходжанне аяталы Хаменеі2

Гэтая сумка вярнулася ў моду — і, здаецца, надоўга1

Ізраіль наносіць удары па цэлях у Ліване

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»1

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць